Аўксанометр

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Авксанометр

Аўксанометр — прыбор для вывучэння росту раслін.

Вывучаць рост раслін можна пры дапамозе лінейкі з нанесенымі на яе дзяленнямі. Пры больш дбайных і дробных вымярэннях ужываецца гарызантальна пастаўлены мікраскоп. Нарэшце, ужываюцца самазапісвальныя прыборы — аўксанометры рознай будовы.

На прыкладаемым малюнку намаляваны адзін з відаў. Да верхавіны доследнай расліны прымацоўваецца нітка з грузікам, перакінутая праз блок. Па меры росту расліны блок паварочваецца. Гэта часта нязначны рух павялічваецца пры дапамозе прымацаванага да блоку кола, праз якое перакінута нітка з грузамі на канцах. На адным канцы ніткі ўмацавана стрэлка. Апошняя датыкаецца да паваротнага барабана, абгарнутага паперай, пакрытай сажай, і малюе на ім крывую, якая паказвае сабой хуткасць росту ўзятай расліны за вядомы час.

У цяперашні час (2010) падобныя прыборы практычна не ўжываюцца.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.