Аўкштайты

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Аўкштайты — група балцкіх плямёнаў, якая вылучылася ў 1-м тыс. н.э. на тэрыторыі Літвы. Упершыню згадваюцца ў Дузбургскай хроніцы ў сувязі з падзеямі 1294—1300 гадоў[Крыніца?]. У сярэдневякоўі аўкштайтамі называлі паўднёва-ўсходнія плямёны літоўцаў у адрозненне ад заходніх — жэмайтаў[Крыніца?]. Цяпер аўкштайты — этнаграфічная група літоўцаў, якія жывуць пераважна ў паўднёва-ўсходняй частцы Літоўскай Рэспублікі, гавораць на аўкштайцкім дыялекце літоўскай мовы.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн., 1996. — 480 с.: іл. ISBN 985-11-0061-7 (т. 2), ISBN 985-11-0035-8