Аўліяр-Аладжынская бітва (1877)
Выгляд
| Руска-турэцкая вайна, 1877—1878 | |||
|---|---|---|---|
| | |||
| Дата | 20 верасня (2 кастрычніка) — 3 (15) кастрычніка 1877 | ||
| Месца | у 30 кіламетрах на паўднёвы ўсход ад Карса, Асманская імперыя | ||
| Вынік | перамога рускіх | ||
| Праціўнікі | |||
|
|
|||
| Сілы бакоў | |||
|
|||
| Страты | |||
|
|||
Аўліяр-Аладжынская бітва — бітва на Каўказскім ТВД (каля гор Аўліяр і Аладжа) у верасні-кастрычніку 1877 ў час руска-турэцкай вайны 1877—1878. Руская армія (М. Т. Лорыс-Мелікаў, 56 тыс. чалавек, 220 гармат) пасля шэрагу беспаспяховых атак аладжынскіх вышыняў у канцы верасня 1877 абышла ўмацаваныя пазіцыі турэцкай арміі (Мухтар-паша, 37—38 тыс. чалавек, 74 гарматы), а потым 3 (15) кастрычніка 1877 адначасовымі ўдарамі з фронту і тылу на працягу трох дзён атачыла і разбіла галоўныя сілы турэцкай арміі, рэшткі сіл адкінула да Карса.
У час бітвы руская армія ўпершыню выкарыстала тэлеграфную сувязь.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б А — Бюро военных комиссаров / [под общ. ред. А. А. Гречко]. — М. : Военное издательство Министерства обороны СССР, 1976. — С. 62. — (Советская военная энциклопедия : [в 8 т.]; 1976—1980).