Аўтамагістраль Градзішка — Баня-Лука

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search


E661
Аўтамагістраль Градзішка — Баня-Лука
E-661 highway.png
Краіна Сцяг Босніі і Герцагавіны Боснія і Герцагавіна
Даўжыня 32,1 км км
Пачатак Чатрня (Čatrnja)
Канец Гламачаны (Glamočani) (32,1 км км)
Дарожнае пакрыццё асфальт


Аўтамагістраль Градзішка — Баня-Лука — аўтамагістраль у Босніі і Герцагавіне, што звязвае горад Градзішка з Баня-Лукой і з'яўляецца часткай еўрапейскай аўтамагістралі E661. Магістраль уключае 4 развязкі і два тунэлі. Развязкі (або так званыя «петлі»): Махаўлянская Пятля, Пятля Крнэце, Пятля Берэка і Пятля Чатрня. На Махаўлянскай Пятлі, адкрытай для руху 15 мая 2012, плануецца зрабіць дадатковы з'езд на Добай. На Пятлі Крнэце адгаліноўваецца дарога на Александровац, на завесы Берэка - шлях на Новую Таполю. На пятлі Чатрня ёсць адгалінаванне на магістраль з Босанскі Дубіца да Градзішкі. Тунэлі называюцца Клашніцэ (Klašnice) і Лакташы (Laktaši).

Будаўніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Будаўніцтва аўтамагістралі пачалося 8 верасня 2004 года. Меркавалася, што будаўніцтва павінна завяршыцца ў 2008 годзе, але частка дарогі даўжынёй 5,6 км, які ідзе ад Клашніцы (Klašnica) да Махаўляна (Mahovljana), была адкрыта ў канцы 2011 года. Адрэзак ля Босанскі Градзішкі (Bosanske Gradiške) даўжынёй 26,5 км, адкрыты 30 лістапада 2011-га[1].

Махаўлянская пятля[правіць | правіць зыходнік]

На Махаўлянскай пятлі, адкрытай 15 мая 2012, планавалася дадаць з'езд на дарогу да Добая[2]. Даўжыня развязкі 7360 м, плошча 1,5 км²[2]. На будаўніцтва выдаткавана 30 000 м³ бетону, 40 000 тон асфальту, 3 000 тон сталі, 600 000 м³ склаў аб'ём выемкі і насыпы глеб, даўжыня платоў - 15 км[2]. Каштарыс будаўніцтва склаў 15 млн еўра[2]. Будаўніцтвам займаліся чэшская кампанія OHL ŽS з Брно і Niskogradnja з Лакташы[2]. Будаўніцтва працягвалася з сакавіка 2010 года да лета 2012-га[2].

Назва[правіць | правіць зыходнік]

З-за палітычных рознагалоссяў паміж двума суб'ектамі краіны, гэта значыць паміж Федэрацыяй Босніі і Герцагавіны і Рэспублікай Сербскай, аўтамагістралі не было прадастаўлена адпаведнага нумара згодна з наменклатурай. Магчыма, яна атрымае назву A2, хоць такі нумар ужо выкарыстоўваецца для магістралі, якая будуецца паміж Брчко і Тузлай. На дадзены момант шаша мае тую ж назву, што і міжнародны еўрапейскі аўташлях E661.

Плата за праезд[правіць | правіць зыходнік]

З 16 сакавіка 2015 праезд платны, складае 2-10 KM, (1-5 еўра)

Фотагалерэя[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Модерни ауто-пут пуштен у саобраћај (ср). Глас Српске (30. 11. 2011.). Праверана 15. 7. 2012..
  2. 2,0 2,1 2,2 2,3 2,4 2,5 = 65319 Mahovljanska petlja puštena u promet. Radio-televizija Republike Srpske (15. 7. 2012.). Праверана 15. 7. 2012..

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]