Аўтамеханічны факультэт Беларуска-Расійскага ўніверсітэта

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аўтамеханічны факультэт
Беларуска-Расійскі ўніверсітэт
Заснаваны 1961
Дэкан Аляксандр Сяргеевіч Мельнікаў
Адрас Магілёў, пр-т Міру, 43
bru.by/content/faculties…

Аўтамеханічны факультэт (АФ БРУ) — адзін з факультэтаў Беларуска-Расійскага ўніверсітэта.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Створаны ў 1961 годзе як машынабудаўнічы факультэт у Магілёўскім машынабудаўнічым інстытуце. У выніку структурных пераўтварэнняў (у склад факультэта ўвайшлі ў 1986 годзе транспартны і ў 1992 годзе аўтатрактарны факультэты) з 1992 года машынабудаўнічы факультэт называецца аўтамеханічным.

Спецыяльнасці[правіць | правіць зыходнік]

На факультэце вядзецца падрыхтоўка студэнтаў, бакалаўраў, магістрантаў па спецыяльнасцях:

  • Інавацыйная тэхніка для будаўнічага комплексу (па кірунках) са спецыялізацыяй:
    • пад’ёмна-транспартныя машыны і абсталяванне;
    • дарожныя машыны і абсталяванне;
    • будаўнічыя машыны і абсталяванне вытворчасці будаўнічых матэрыялаў.
  • Аўтамабілебудаванне
  • Транспартнае, горнае і будаўнічае машынабудаванне
  • Транспарт
  • Тэхнічная эксплуатацыя аўтамабіляў
  • Аўтасервіс

Склад факультэта[правіць | правіць зыходнік]

Факультэт мае ў сваім складзе наступныя кафедры:

  • Транспартна-тэхналагічныя машыны
  • Асновы праектавання машын
  • Тэхнічная эксплуатацыя аўтамабіляў

Дэканы[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]