Анатоль Мяфодзьевіч Шчамялёў
Анатоль Мяфодзьевіч Шчамялёў | |
---|---|
Дата нараджэння | 13 снежня 1940 (82 гады) |
Месца нараджэння | |
Род дзейнасці | навуковец |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат тэхнічных навук |
Альма-матар |
Анатоль Мяфодзьевіч Шчамялёў (нар. 13 снежня 1940, в. Некрашова, Сенненскі раён, Віцебская вобласць, БССР, СССР) — беларускі вучоны ў галіне машынабудавання. Кандыдат тэхнічных навук (1971), прафесар (1996).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыў у 1962 годзе БПІ. З 1962 года ў Магілёўскім тэхнічным універсітэце, у 1976—1980 гадах дэкан факультэта, у 1985—1996 гадах загадчык кафедры, у 1998—2002 гадах начальнік вучэбна-метадычнага упраўлення.
Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]
Навуковыя працы па распрацоўцы сістэм энергазберажэння гідрафікаваных мабільных машын, зніжэнні металаёмістасці машын, стварэнні роўнатрывалых канструкцый машын.
Творы[правіць | правіць зыходнік]
- Дорожно-строительные машины. Мн., 2000 (у сааўт);
- Строительные машины и средства малой механизации. 2 изд. Мн., 2002 (разам з С. Б. Партновым, Л. І. Белавусавым).
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Шчамялёў Анатоль Мяфодзьевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).