Аўтобусная аварыя ў Гнібі
Аўтобусная аварыя ў Гнібі — буйное дарожна-транспартнае здарэнне ў акрузе Гнібі , вобласць Кафрын , Сенегал. Адбылося 8 студзеня 2023 года. Ахвярамі трагедыі сталі, па рознай інфармацыі, ад 125 да 140 чалавек загінуўшымі і параненымі. Аварыя стала самай смяротнай у краіне за апошні час[1].
Аварыя[правіць | правіць зыходнік]
А 3:15 на нацыянальнай шашы № 1 у акрузе Гнібі ля горада Кафрын сутыкнуліся два аўтобусы[2][3][4]. Адзін рэйс ехаў з Дакара, а другі — з рэгіёну Кедугу[5]. Паводле даных мясцовых уладаў, у момант аварыі ў машынах знаходзілася 139 пасажыраў, не ўключаючы вадзіцеляў. Мэр Кафрына і пракурор горада Каалак патлумачылі, што ў аднаго аўтобуса лопнула шына. З-за гэтага ён сышоў на сустрэчную паласу і сутыкнуўся з іншай машынай[6][7].
Ахвяры[правіць | правіць зыходнік]
У дзень здарэння Senenews паведамляла пра 38 загінулых і не менш за 100 параненых; прэзідэнт Сенегала Макі Сал заявіў у сваім Twitter-акаўнце, што ў аварыі загінулі 40 чалавек[5]. Іншыя крыніцы казалі аб 40 і 87 адпаведна[8][9][10]. Раніцай наступнага дня паведамлялася пра 39 загінулых і 95 пацярпелых[6].
Апошняе гэтак буйное ДТЗ у краіне адбылося ў 2017 годзе, калі таксама ў выніку сутыкнення двух аўтобусаў загінулі не менш за 25 чалавек[11]. Такім чынам, трагедыя ў Гнібі стала самай смяротнай дарожнай аварыяй для Сенегала за некалькі гадоў[1].
Рэакцыя[правіць | правіць зыходнік]
Прэзідэнт Макі Салі абвясціў трохдзённую нацыянальную жалобу[12][13]. 9 студзеня кіраўнік дзяржавы склікаў міжведамасны савет для абмеркавання «жорсткіх мер» па забеспячэнні бяспекі на транспарце[14]. Пазней прэм’ер-міністр Амаду Ба абвясціў, што начныя аўтобусныя рэйсы (з 11 гадзін вечара да 5 раніцы) будуць часова забаронены, як і ўвоз патрыманых шын. Для транспартных сродкаў, якія перавозяць людзей і тавары, уведзена абмежаванне хуткасці 90 км/г[15].
Зноскі
- ↑ а б Senegal declares national mourning after bus crash kills dozens , Reuters (08 Januari 2023).
- ↑ More than 30 dead in bus collision in central Senegal • FRANCE 24 English
- ↑ Bus crash kill 40 for Senegal, President Sall declare mourning period
- ↑ Dozens killed after buses collide in central Senegal
- ↑ а б В Сенегале объявили трехдневный траур после крупного ДТП
- ↑ а б Collision entre deux bus au Sénégal : le deuil national et la colère
- ↑ Senegal in national mourning after bus accident kills dozens. https://www.trtworld.com/africa/senegal-in-national-mourning-after-bus-accident-kills-dozens-64278. Retrieved on 9 January 2023.
- ↑ More than 30 dead in bus collision in central Senegal. FRANCE 24 English. 8 January 2023. https://www.youtube.com/watch?v=qDaYVM0EyP4. Retrieved on 8 January 2023.
- ↑ At least 40 killed, 87 injured in Senegal traffic accident. 8 January 2023. https://www.aljazeera.com/news/2023/1/8/dozens-killed-in-senegal-after-buses-collide. Retrieved on 8 January 2023.
- ↑ Senegal bus crash kills 40: President Sall declares mourning period(англ.) , BBC News (8 студзеня 2023).
- ↑ 40 people killed, dozens injured in bus crash in Senegal , NPR (08 Januari 2023).
- ↑ 40 people killed, dozens injured in bus crash in Senegal. January 8, 2023. https://www.washingtonpost.com/world/40-people-killed-dozens-injured-in-bus-crash-in-senegal/2023/01/08/beb33c6a-8f54-11ed-90f8-53661ac5d9b9_story.html. Retrieved on 8 January 2023.
- ↑ Senegal declares three days of mourning after dozens killed in bus crash. 8 January 2023. https://www.smh.com.au/world/africa/senegal-declares-three-days-of-national-mourning-after-dozens-killed-in-bus-crash-20230108-p5cb5m.html. Retrieved on 8 January 2023.
- ↑ 40 dead, many injured in Senegal bus crash, president says , CNN (08 Januari 2023).
- ↑ Senegal bans night buses after deadly accident . Africanews.(недаступная спасылка)