2023
![]() | Артыкул або раздзел асвятляе будучую падзею. |
Тысячагоддзе: | 3 тысячагоддзе |
---|---|
Стагоддзі: | |
Дзесяцігоддзі: | |
Гады: |
2023 год паводле тэм: |
З’явіліся · Зніклі · Нарадзіліся · Памерлі |
Культура і мастацтва |
Навука і тэхналогія |
Палітыка |
Спорт |
2023 (дзве тысячы дваццаць трэці) год па грыгарыянскім календары — невысакосны год, які пачынаецца ў нядзелю. Гэта 2023-ці год нашай эры, 23-ці год 3-га тысячагоддзя, 23-ці год XXI стагоддзя, 3-ці год 3-га дзесяцігоддзя XXI стагоддзя, 4-ты год 2020-х гадоў.
Па рашэнні ААН 2023 год быў абвешчаны Міжнародным годам проса.[1]
Падзеі[правіць | правіць зыходнік]
Студзень[правіць | правіць зыходнік]

Дом у Дняпры пасля ўдару ракетай, 14 студзеня.

Камета C/2022 E3 (ZTF) 27 студзеня.
- 1 студзеня:
- Уступленне Харватыі ў Шэнгенскую зону, пераход Харватыі на еўра.
- Луіс Інасіу Лула да Сілва заступіў на пасаду Прэзідэнта Бразіліі.
- Здзейснены тэракт у ваенным аэрапорце Кабула.
- 4 студзеня — здзейснены тэракт у самалійскай акрузе Махаса.
- 8 студзеня
- Здарылася аўтобусная аварыя ў Гнібі (Сенегал).
- Выбухнулі масавыя пратэсты ў Бразіліі.
- 11 студзеня — адбыўся збой сістэмы Федэральнага ўпраўлення грамадзянскай авіяцыі ЗША.
- 14 студзеня — ракетны абстрэл Украіны, у Дняпры ракета трапіла ў шматпавярховы дом.
- 15 студзеня — у Покхары (Непал) пацярпеў крушэнне пасажырскі самалёт.
- 18 студзеня — крушэнне верталёта ў горадзе Бравары Кіеўскай вобласці, загінула кіраўніцтва МУС Украіны.
- 19 студзеня — у Францыі пачалася забастоўка супраць павышэння пенсійнага ўзросту.
- 21 студзеня — стральба ў Монтэрэй-Парк (ЗША).
- 22 студзеня — завяршылася Зімовая Універсіяда ў Лэйк-Плэсідзе (ЗША).
- 27 студзеня:
- напад на пасольства Азербайджана ў Тэгеране.
- Тэракт у Іерусаліме.
- 28 студзеня — некалькі беспілотнікаў атакавалі шэраг стратэгічных аб’ектаў Ірана.
- 29 студзеня — сербскі тэнісіст Новак Джокавіч у дзясяты раз перамог у адзіночным разрадзе ў Адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі.
- 30 студзеня — здейснены тэракт у мячэці ў Пешавары (Пакістан).
Люты[правіць | правіць зыходнік]
- 2 лютага — камета C/2022 E3 (ZTF) дасягнула перыгея — найбліжэйшга пункта ад Зямлі.
Без дакладных дат[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіліся[правіць | правіць зыходнік]
Памерлi[правіць | правіць зыходнік]
- 7 студзеня: Рыгор Шацько — беларускі акцёр.
- 10 студзеня: Джэф Бэк — брытанскі рок-музыкант, гітарыст.
- 10 студзеня: Канстанцін II — апошні кароль Грэцыі.
- 15 студзеня: Вахтанг Кікабідзэ — грузінскі эстрадны спявак, акцёр.
- 16 студзеня: Джына Лалабрыджыда — італьянская кінаактрыса, рэжысёр, фатограф.
- 18 студзеня: Дзяніс Манастырскі — міністр унутраных спраў Украіны.
Зноскі
- ↑ International Year of Millets (англ.) . United Nations.