Аляксандр Іванавіч Усольцаў
Аляксандр Іванавіч Усольцаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 21 верасня 1961 (63 гады) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Член у |
Аляксандр Іванавіч Усольцаў (нар. 21 верасня 1961, г. Анжэра-Суджанск, Кемераўская вобласць) — беларускі архітэктар.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў у 1984 годзе Новасібірскі інжынерна-будаўнічы інстытут імя Куйбышава (выкладчыкі Б. І. Аглы, А. А. Праваторава, В. І. Сазонаў). Працаваў у 1984—1989 гадах у праектным інстытуце «Кемеравагарпраект»; з 1989 года ў інстытуце «Гомельпраект».
Член Беларускага саюза архітэктараў з 2000 года.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Асноўныя творчыя працы: ПДП цэнтра г. Анжэра-Суджанска Кемераўскай вобласці (1986, сааўтар С. І. Ковыраў); генеральны план мікрараёна 1а ў тэхнаполісе «Паўночны» ў Маскве (1992, сааўтар С. І. Ковыраў);[1]; праект забудовы п. Навагорск Маскоўскай вобласці (1996—1999, сааўтар В. У. Бельцюкоў, С. І. Ковыраў, Н. М. Барабанава, Л. А. Верхалат[1]); басейн у САК «Сонечны бераг» (2004—2006); пяціпавярховы жылы дом у 20-м мікрараёне г. Гомеля (2005—2007); вяслярная база на 30 лодак у г. Калінкавічы Гомельскай вобласці (2006—2007)[2].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджаны Дыпломам на Рэспубліканскім аглядзе-конкурсе на лепшы архітэктурны твор I ступені ў намінацыі «горадабудаўніцтва» за «Забудову пасёлка Навагорск, г. Хімкі, Маскоўскай вобл.» (1999); Дыпломам лаўрэата ў намінацыі «Грамадскія комплексы, будынкі і збудаванні» за рэалізаваны праект «Плавальны басейн у САК Сонечны бераг» (2005); Дыпломам лаўрэата за рэалізацыю аб’екта «Рэканструкцыя вакзальнага комплексу станцыі Жлобін» (2005).
Зноскі
- ↑ а б Ковырев Сергей Иванович // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
- ↑ Усольцев Александр Иванович // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Усольцев Александр Иванович // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
- Нарадзіліся 21 верасня
- Нарадзіліся ў 1961 годзе
- Нарадзіліся ў Кемераўскай вобласці
- Выпускнікі Новасібірскага дзяржаўнага архітэктурна-будаўнічага ўніверсітэта
- Члены Беларускага саюза архітэктараў
- Асобы
- Архітэктары паводле алфавіта
- Архітэктары Беларусі
- Архітэктары XX стагоддзя
- Архітэктары XXI стагоддзя
- Архітэктары Расіі