Алена Аляксееўна Крутава

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з А. А. Крутава)
Алена Аляксееўна Крутава
Дата нараджэння 11 лістапада 1945(1945-11-11) (78 гадоў)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Член у
Узнагароды
бронзавы медаль ВДНГ

Алена Аляксееўна Крутава (нар. 11 лістапада 1945, г. Якуцк, РСФСР) — беларускі архітэктар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыла ў 1968 годзе Беларускі політэхнічны інстытут. З 1968 года архітэктар, пасля галоўны архітэктар праектаў у інстытуце «Белдзіпрагандаль»[1].

Член Саюза архітэктараў СССР з 1980 года. Пражывае ў Мінску[2].

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Сталовая завода «Калібр»
Універсам па вул. Перамогі ў Лідзе

Асноўныя працы: універсам па вул. Перамогі, 43 у Лідзе (1979), сталовыя аўтакамбіната па вул. Ванеева (1980), завода «Калібр» па вул. Фабрыцыуса (1982), блок абслугоўвання ў мікрараёне Масюкоўшчына-2 (1983) у Мінску[2], праект крытага рынка ў г. Брэсце (1980, у аўтарскім калектыве), адміністрацыйны будынак па вул. Карпава (1995), рэканструкцыя крамы «Парнічок» з прыбудовай кафэ па пр. Газеты «Праўда» — усе ў Мінску[1].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджана бронзавым медалём ВДНГ СССР за праект «Крыты рынак у г. Брэсце» (1980)[1].

Зноскі

  1. а б в Крутова Елена Алексеевна // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
  2. а б Крутова Елена Алексеевна // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Крутова Елена Алексеевна // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
  • Крутова Елена Алексеевна // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)