Аляксей Аляксандравіч Пецярбуржцаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з А. А. Пецярбуржцаў)
Аляксей Аляксандравіч Пецярбуржцаў
Дата нараджэння 28 жніўня 1946(1946-08-28)
Дата смерці 24 верасня 1986(1986-09-24) (40 гадоў)

Аляксей Аляксандравіч Пецярбуржцаў (28 жніўня 1946, Мінск — 24 верасня 1986, Мінск) — беларускі архітэктар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут у 1969 годзе. Працаваў архітэктарам — галоўным архітэктарам праектаў у Белдзяржпраекце, начальнікам аддзела, намеснік начальніка ГалоўАПУ Мінгарвыканкама.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1975 года. Член КПСС з 1982 года.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): будынак фізіка-тэхнічнага інстытута АН БССР (1974), ПДП навукова-вытворчай зоны Акадэмгарадка АН БССР, гасзона Вышэйшай школы міліцыі ў раёне Дражні, рэканструкцыя жылых дамоў № 4 і 6 па вул. Варвашэні (1979), навучальны корпус Вышэйшай школы МУС СССР (1981) у Мінску, кафэ-сталовая ў пасёлку Сосны (1980).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]