Аляксандр Юр’евіч Лобушкін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з А. Лобушкін)
Аляксандр Юр’евіч Лобушкін
Дата нараджэння 3 снежня 1955(1955-12-03) (68 гадоў)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Член у

Аляксандр Юр’евіч Лобушкін (нар. 3 снежня 1955, г. Хабараўск, РСФСР) — беларускі архітэктар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 19741975 гадах працаваў чарцёжнікам-канструктарам у «Маспраект-1».

Скончыў у 1980 годзе архітэктурны факультэт БПІ. У 19801990 гадах працаваў у інстытуце «Белкааппраект», архітэктар, старэйшы архітэктар, вядучы архітэктар, кіраўнік групы архітэктараў, в. а. галоўнага архітэктара праектаў інстытута. У 19901992 гадах кіраўнік групы архітэктараў ТАА «Эксінт», у 19921995 гадах — майстэрні Саюза архітэктараў Беларусі. У 19952005 гадах працаваў галоўным дызайнерам галерэі мэблі «Домус». З 2006 года займаецца праектаваннем у вобласці прыватнай архітэктуры і інтэр’ера. З 2012 года выкладае праектаванне на кафедры «Дызайн архітэктурнага асяроддзя» БНТУ.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1985 года.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар архітэктурных праектаў прамысловых, грамадзянскіх і культавых аб’ектаў, а таксама інтэр’ераў прыватных дамоў, кватэр, крам і офісаў: буцік «Калумбус», галерэя мэблі «Домус», крама «Метр Сорак» у Мінску; офісы галоўнага ўпраўлення Маскоўскага метрапалітэна на праспекце Міру у Маскве; офісы кампаній «Макі», «КЛМ», «Франдэса», «Аэрамаш», «Медын» у Мінску і шматлікіх іншых. Працы апублікаваліся ў часопісах: «Архітэктура і будаўніцтва Беларусі», «Архітэктура СССР», «Лепшыя інтэр’еры», «Мажардом».

Удзельнік і прызёр розных архітэктурных конкурсаў.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Лобушкин Александр Юрьевич // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)