Анатоль Пятровіч Жалязоўскі
Анатоль Пятровіч Жалязоўскі | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 5 лютага 1943 (81 год) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік |
Грамадская дзейнасць | |
Член у |
Анатоль Пятровіч Жалязоўскі (нар. 5 лютага 1943 г., вёска Крапіўна, Аршанскі раён) — беларускі празаік.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў сям'і рабочага. Пасля вайны бацькі пераехалі ў Оршу. У 1962 паступіў у Беларускі інстытут фізічнай культуры. Служыў у Савецкай Арміі (1963-65 гг.). Працаваў трэнерам у аршанскай дзіцячай спартыўнай школе (1968 г.), загадчыкам аддзела Віцебскага абкама камсамола (з 1968 г.), інструктарам у апараце ЦК ЛКСМ Беларусі (з 1971 г.), Беларускім савеце па турызме (з 1974 г.), Міністэрстве жыллёва-камунальнай гаспадаркі, у Мінскім турбюро падарожжаў (з 1975 г.), начальнікам аддзела прапаганды і выхаваўчай работы Спорткамітэта БССР (з 1979 г.), дырэктарам Дома літаратара (з 1987 г.). З 1990 г. быў намеснікам старшыні СП Беларусі.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Літаратурнай дзейнасцю пачаў займацца з 1973 г. Апавяданні, аповесці друкаваліся ў часопісе «Маладосць», газеце «Літаратура і мастацтва». Асноўныя інтарэсы аўтара засяроджаны на раскрыцці маральна-этычных праблем жыцця сучасніка. Піша артыкулы, рэцэнзіі, дарожныя нататкі. Аўтар зборнікаў аповесцей і апавяданняў «Пералом» (1981), «Горкі хлеб» (1985), аповесці «Іду на канфлікт» (часопіс «Маладосць», 1990).
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Профіль Анатоля Жалязоўскага(недаступная спасылка) на сайце Саюза беларускіх пісьменнікаў