Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі БССР

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі БССР
(Мінжылкамгас)

Міністэрства камунальнай гаспадаркі БССР
эмблема
Пячаткі ўсіх міністэрстваў БССР выкарыстоўвалі герб БССР
Агульная інфармацыя
Дата стварэння

26 сакавіка 1946

Папярэдняе ведамства

Народны камісарыят камунальнай гаспадаркі БССР

Дата скасавання

19 верасня 1991

Заменена на

Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь

Вышэйстаячае ведамства

Савет Міністраў БССР

Штаб-кватэра

вул. Берсана, 16, Мінск 220640

Міністэ́рства жыллё́ва-камуна́льнай гаспада́ркі Белару́скай ССР было ўтворана ў 1946 годзе пад назвай Міністэрства камунальнай гаспадаркі БССР на базе Наркамата камунальнай гаспадаркі БССР[1]. Было скасавана ў 1957 годзе, яго функцыі былі перададзеныя Галоўнаму ўпраўленню камунальнай гаспадаркі і энергетыкі пры Савеце Міністраў БССР.

У 1968 годзе Галоўнае ўпраўленне камунальнай гаспадаркі было зноў пераўтворана ў Міністэрства камунальнай гаспадаркі БССР, якое ў 1973 годзе было перайменавана ў Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі БССР. У 1979 годзе была зменена скарочаная назва міністэрства: Мінкамгас БССР на Мінжылкамгас БССР.

Структура на 1974 год[правіць | правіць зыходнік]

  • Галоўнае ўпраўленне рамонтна-будаўнічых арганізацый;
  • Упраўленне жыллёвай гаспадаркі;
  • Упраўленне камунальных прадпрыемстваў;
  • Аддзел добраўпарадкавання і капітальнага будаўніцтва;
  • Аддзел тэхнічнай інвентарызацыі[2].

Міністры[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Пастанова Савета Народных Камісараў БССР № 411 ад 11 сакавіка 1946 года.
  2. МИНСК. Краткая адресно-справочная книга (руск.) 

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Высшие органы государственной власти и центрального управления. Ч. 2. – Мн., 2000. – С.178–188.