Саюз беларускіх пісьменнікаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Саюз беларускіх пісьменнікаў
Тып

грамадская арганізацыя

Год заснавання

1933-1934 гг.

Размяшчэнне

220012, Рэспубліка Беларусь, вул. Кузьмы Чорнага, д. 31, офіс 906

Ключавыя фігуры

Барыс Пятровіч (Сачанка), Алесь Пашкевіч, Усевалад Сцебурака, Янка Купала, Якуб Колас, Кузьма Чорны, Кандрат Крапіва, Міхась Лынькоў, Пятрусь Броўка, Максім Танк, Аркадзь Куляшоў, Пімен Панчанка, Андрэй Макаёнак, Ян Скрыган, Іван Мележ, Уладзімір Караткевіч, Алесь Адамовіч, Васіль Быкаў, Іван Шамякін, Янка Брыль, Іван Навуменка, Рыгор Барадулін, Ніл Гілевіч, Уладзімір Някляеў

Сфера дзейнасці

прафесійная добраахвотная няўрадавая грамадская арганізацыя беларускіх пісьменнікаў

Колькасць членаў

больш за 400

Вэб-сайт

http://www.lit-bel.org

Саюз беларускіх пісьменнікаў (СБП) (да 1991 г. — Саюз пісьменнікаў БССР, да 1996 г. — «Саюз пісьменнікаў Беларусі») — прафесійная, добраахвотная няўрадавая грамадская арганізацыя беларускіх пісьменнікаў. СБП актыўна ўдзельнічае ў грамадскім і культурным жыцці Беларусі, спрыяе развіццю і прапагандзе беларускай літаратуры і беларускай мовы.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Створаны паводле пастановы ЦК КП(б)Б ад 27 мая 1932 г. «Аб перабудове літаратурна-мастацкіх арганізацый БССР». Арганізацыйна аформлена I-м Усебеларускім з'ездам пісьменнікаў (1934 г.) як Саюз пісьменнікаў Беларусі. Першым старшынёй быў абраны Міхась Клімковіч.

У 2005 г. ад Саюза аддзялілася група, якая стварыла альтэрнатыўны («праўладны») Саюз пісьменнікаў Беларусі.

Дзеючым старшынёй саюза з 10 снежня 2011 г. з'яўляецца пісьменнік Барыс Пятровіч.

30 студзеня 2017 г. Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь прыняла пастанову № 7 «Аб вызначэнні творчых саюзаў», якая ўступала ў сілу 17 лютага, куды па нейкай прычыне не ўвайшлі члены СБП, але ўвайшлі члены «праўладнага» Саюза пісьменнікаў Беларусі[1]. Паводле пастановы, члены СБП, якія знаходзіліся на творчай працы, аўтаматычна ўключаліся ў лік асоб, якія мусілі плаціць «дармаедскі падатак» за 3 дні да моманту, калі трэба было заплаціць. Але пасля шматлікіх заяў і зваротаў, Міністэрства культуры РБ 25 сакавіка перагледзела спіс пастановы № 7, і ўключыла найстарэйшую пісьменніцкую арганізацыю ў лік творчых саюзаў[2].

Старшыні[правіць | правіць зыходнік]

Друкаваныя органы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]