Аляксандр Парфір’евіч Чудзін
Выгляд
(Пасля перасылкі з А. П. Чудзін)
Аляксандр Парфір’евіч Чудзін | |
---|---|
Дата нараджэння | 4 сакавіка 1941 (83 гады) |
Месца нараджэння |
|
Род дзейнасці | мастак у галіне дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, кераміст |
Жанр | дэкаратыўна-прыкладное мастацтва |
Вучоба | |
Член у |
Аляксандр Парфір’евіч Чудзін (нар. 4 сакавіка 1941, с. Чэкан, Татарская АССР, РСФСР) — беларускі мастак дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыў Абрамцаўскае мастацка-прамысловае вучылішча ў 1970 годзе. Удзельнік мастацкіх выставак з 1975 года.
Член Беларускага саюза мастакоў з 1989 года.
Жыве ў г. Гомелі.
Творчасць[правіць | правіць зыходнік]
Працуе ў дэкаратыўна-прыкладным мастацтве (кераміка). Асноўныя творы: дэкаратыўныя скульптуры «Смутак», «Птушка», «Рыбка», «Чарапаха»; кампазіцыі «Міф», «Абуджэнне», «Хваля», «Агрэсія», «Стамлёны воін»; дэкаратыўныя пласты «Палессе», «Вечны агонь», «Паляванне» (трыпціх), «Матыў усходняй казкі», «Песня»; дэкаратыўныя талеркі «На золку», «Восень» (набор), «Рэвалюцыйная музыка».
Творы знаходзяцца ў Гомельскім абласным краязнаўчым музеі.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Чудзін Аляксандр Парфір’евіч // Беларускі саюз мастакоў, 1938—1998 = Belarussian union of artists, 1938—1998 : Энцыкл. давед. / Аўт.-склад.: Б. А. Крэпак і інш.. — Мн.: ВТАА «Кавалер Паблішерс», 1998. — 663 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-6427-09-6.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Аляксандр Парфір’евіч Чудзін на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»