Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва — творчасць па стварэнні мастацкіх рэчаў, пераважна для побыту (посуд, мэбля, дробная пластыка, прылады працы, мастацкай тканіны, адзенне, ювелірныя вырабы і інш.); раздзел дэкаратыўнага мастацтва. Творы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва класіфікуюць паводле матэрыялу (метал, кераміка, шкло, косць, тэкстыль, драўніна) ці тэхнікі выканання (ліццё, чаканка, коўка, разьба, інкрустацыя, размалёўка, ткацтва, пляценне, вышыўка). Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва вырашае практычныя і мастацкія задачы, садзейнічае мастацкай арганізацыі прадметнага асяроддзя, якое адпавядае эстэтычным запатрабаванням чалавека. Творы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва неаддзельныя ад матэрыяльнай культуры сучаснай ім эпохі, звязаны з яе звычаямі, этнічнымі і нацыянальнымі асаблівасцямі, сацыяльна-групавымі адрозненнямі. Эстэтычная каштоўнасць вырабаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, мэтазгоднасць і выразнасць форм дасягаецца канструкцыйнымі і пластычнымі магчымасцямі матэрыялаў, разнастайнасцю прыёмаў яго апрацоўкі.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]