Анатоль Уладзіміравіч Жалдакоў
Анатоль Уладзіміравіч Жалдакоў | |
---|---|
Дата нараджэння | 18 мая 1929 (95 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Узнагароды |
Анатоль Уладзіміравіч Жалдакоў (нар. 18 мая 1929, г. Уладзікаўказ, Паўночна-Асецінская АССР) — беларускі архітэктар. Заслужаны архітэктар Беларусі (1991).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны[1]. Скончыў у 1954 годзе Маскоўскі архітэктурны інстытут. З 1954 па 1969[1] г. працаваў архітэктарам, галоўным архітэктарам праектаў у інстытуце «Валгаградграмадзянпраект». 3 1970 года ў інстытуце «Белдзіпрагандаль» (кіраўнік, галоўны архітэктар майстэрні), з 1990 года кіраўнік творчай майстэрні Саюза архітэктараў Беларусі[2].
Член Саюза архітэктараў СССР з 1957 года. Пражываў у Мінску[1].
Творы
[правіць | правіць зыходнік]Асноўныя работы на Беларусі: будынак РК КПБ і райвыканкама Фрунзенскага раёна (1970, сааўтары А. Тэн, Я. Цюкаў)[3], лабараторны корпус з актавай залай ЦНДІМЭСГ (1975, з Г. В. Занеўскім), Мінскі крыты рынак «Камароўскі» (1980, у сааўт.), універсамы «Рыга» (1980) і «Талін» (1982), службова-гаспадарчы корпус СМ Беларусі па вул. Мяснікова (1983), будынкі Міністэрства гандлю Беларусі і Спарткамітэта Беларусі (1980), праект комплексу магазінаў па вул. Няміга (1981) у Мінску, крыты рынак у Брэсце (1987)[2].
Сярод іншых работ: крамы «Парфумерыя» па праспекце Леніна, «Жаночы абутак», «Падарункі» па Алеі Герояў, «Гастраном» па вул. Камсамольскай[1], Дом студэнтаў і комплекс Інстытута фізкультуры каля Мамаева кургана (1965—1969), шэраг прадпрыемстваў гандлю і грамадскага харчавання ў цэнтры Валгаграда (ганаровы дыплом Саюза архітэктараў СССР 1967), будынкі рэстарана «Дубрава» (у сааўтарстве з М. Ярковым[3]) і вышыннай гасцініцы «Русь» у Бранску (1976[2], у сааўтарстве з М. Ткачуком[3])[2].
Працаваў у вобласці кніжнай графікі ў выдавецтвах Валгаграда і Мінска.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджаны медалямі, дыпломам СА СССР за праект крамы «Сувенір» у Валгаградзе (1967).
Зноскі
- ↑ а б в г Желдаков Анатолий Владимирович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
- ↑ а б в г Жалдакоў Анатоль Уладзіміравіч // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
- ↑ а б в Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Жалдакоў Анатоль Уладзіміравіч // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
- Желдаков Анатолий Владимирович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
- Нарадзіліся 18 мая
- Нарадзіліся ў 1929 годзе
- Нарадзіліся ва Уладзікаўказе
- Выпускнікі МАРХІ
- Супрацоўнікі Белдзіпрагандлю
- Заслужаныя архітэктары Беларусі
- Асобы
- Архітэктары паводле алфавіта
- Архітэктары Беларусі
- Архітэктары XX стагоддзя
- Архітэктары Мінска
- Архітэктары Валгаграда
- Архітэктары Бранска
- Архітэктары Расіі
- Графікі Беларусі