Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
РУП «Выдавецтва „Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі“»
Лагатып выдавецтва «РУП «Выдавецтва „Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі“»»
Краіна

Беларуская ССР, Беларусь

Заснавана

1967

Адрас

220012, г. Мінск, зав. Калініна, 16

Код Дзяржкамвыдавецтва СССР

318

Прэфікс ISBN

978-985-11


Вэб-сайт: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі

«Беларуская Энцыклапедыя» імя Петруся Броўкі — навуковае выдавецтва, рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства, падведамнае Міністэрству інфармацыі Рэспублікі Беларусь.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Заснавана ў Мінску 1 студзеня 1967 як Галоўная рэдакцыя Беларускай Савецкай Энцыклапедыі пры АН БССР на правах НДІ, з 1 студзеня 1975 года ў сістэме Дзяржкамдруку БССР. У 1980 годзе пераўтворана ў выдавецтва, прысвоена імя Петруся Броўкі  — ініцыятара стварэння і першага галоўнага рэдактара выдавецтва.

У 2010 годзе творчаму калектыву рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Выдавецтва „Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі“» за стварэнне кніг «Зямля сілы. Белавежская пушча» і «Радзівілы. Альбом партрэтаў XVIII—XIX стагоддзяў» быў уручаны Дыплом лаўрэата прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне»[1].

Дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Спалучае выдавецкую дзейнасць з навукова-даследчай. Спецыялізуецца на падрыхтоўцы і выданні універсальных, рэгіянальных і галіновых энцыклапедый, энцыклапедычных даведнікаў і слоўнікаў, тлумачальных, перакладных і інш. слоўнікаў беларускай мовы.

Галоўныя рэдактары[правіць | правіць зыходнік]

Выданні[правіць | правіць зыходнік]

Падрыхтавала і ў 19691975 выдала 12-томную «Беларускую Савецкую Энцыклапедыю» — універсальны даведнік па ўсіх галінах ведаў, першую шматтомную энцыклапедыю ў гісторыі беларускага народа (Дзяржаўная прэмія БССР 1976)

Выдаюцца серыі:

  • гісторыка-дакументальных хронік «Памяць» (146 тамоў пра кожны раён Беларусі, 1985—2005)
  • энцыклапедычных даведнікаў пра гарады Беларусі (з 1976, «Мінск», «Брэст», «Віцебск», «Гродна», «Магілёў», «Гомель»), пра жывёльны і раслінны свет Беларусі (з 1986), энцыклапедычныя даведнікі для дзяцей
  • «Энцыклапедычная бібліятэчка «Беларусь» (з 1978, выдадзена 25 кніг)
  • трохмоўныя слоўнікі (англа-, нямецка- французска- беларуска-рускіх) і інш.

Энцыклапедычныя даведнікі[правіць | правіць зыходнік]

У ліку аднатомных энцыклапедычных даведнікаў:

Факсімільныя выданні[правіць | правіць зыходнік]

  • «Слоўнік беларускай мовы» І. І. Насовіча (1983)
  • «Біблія Скарыны» (т. 1—3, 1990—1991)
  • «Жывапісная Расія» (1993, 2-е выд. 1994) і інш.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]