Бабка-павітуха

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Павітуха прымае роды (еўрапейская гравюра, 1513 год)

Бабка-павітуха — пажылая, спрактыкаваная і паважаная жанчына, якая валодала прыёмамі народнай медыцыны і выконвала акушэрскія функцыі ў час родаў, а таксама шматлікія абрады, звязаныя з адразаннем пупавіны, першым купаннем і спавіваннем дзіцяці, укладаннем яго ў калыску і інш. Акрамя таго, яна імкнулася «аблегчыць» пакуты парадзіхі магічнымі дзеяннямі, заснаванымі на веры ў звышнатуральныя сілы: развязвала вузлы, адмыкала замкі, расплятала косы і інш. Бабка-павітуха мела права даць дзіцяці імя («ахрысціць дзіця з вады»), яна самы шаноўны госць і распарадчык на радзінах, да якіх гатавала спец, абрадавую страву — бабіну кашу. У наш час ролю бабкі-павітухі звычайна выконвае старэйшая сваячка парадзіхі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн., 1996. — 480 с.: іл. ISBN 985-11-0061-7 (т. 2), ISBN 985-11-0035-8

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]