Богдан Задура

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Багдан Задура)
Богдан Задура
польск.: Bohdan Zadura
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 18 лютага 1945(1945-02-18) (79 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Дзеці Marek Sergiusz Zadura[d]
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, паэт, літаратурны крытык, перакладчык
Гады творчасці з 1962
Мова твораў польская
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Богдан Задура (польск.: Bohdan Zadura; 18 лютага 1945) — польскі паэт, празаік, эсэіст, перакладчык з рускай, украінскай, англійскай і венгерскай моў.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў Пулавах. У 1962 годзе скончыў там ліцэй і тады ж дэбютаваў са сваімі вершамі ў часопісе «Kamena». У 1969 годзе Задура скончыў філасофскі факультэт Варшаўскага ўніверсітэта.

У 70-х гадах пісьменнік працаваў у правінцыйным музеі, адказваў за літаратурную частку тэатра ў Любліне. Супрацоўнічаў з рэдакцыямі часопісаў «Akcent», «Literatura na świecie», «Twórczość». З 2004 года з'яўляецца галоўным рэдактарам апошняга.

З 1968 па 2002 пабачылі свет шаснаццаць зборнікаў паэзіі аўтара. У 2005—2006 г. выйшаў трохтомнік выбраных вершаў Б. Задуры. Апошні зборнік — «Усё» (Wszystko) быў надрукаваны ў 2008 годзе.

Каля дзевяці кніг прозы і эсэістыкі выйшлі з 1968 па 2002 год. У 2005—2007 гадах выходзілі двухтомнікі яго прозы і эсэістыкі.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]