Лісце ўтварае прыкаранёвую разетку, з якой затым вырастае сцябло вышынёй ад 30 да 200 см; у верхняй частцы сцябло галінастае.
Расліна звычайна двухдомная, добра размнажаецца вегетатыўным шляхам. Бывае, што ўтвараецца калонія (полікармон) толькі з асобін аднаго полу. Тады расліна квітнее, але насення не дае. Час цвіцення — з чэрвеня па кастрычнік.
Моцны стрыжнёвы корань расліны можа пранікаць на 2—3 метры, часам сустракаюцца карані даўжынёй 5—6 метраў. Прыблізна на глыбіні 35 см ад галоўнага кораня паралельна паверхні адыходзяць клубнепадобныя патоўшчаныя карані, якія ўтрымоўваюць запас пажыўных рэчываў.
Бадзяк палявы — цяжкавыкараняльнае пустазеллезбожжавых палёў, агародаў і маладых лесапасадак. Часам бадзяк за кошт вегетатыўнага размнажэння можа запоўніць усё поле, выцясняючы культурныя расліны. У прыродзе таксама сустракаецца на лугах, у зарасніках кустоў, уздоўж дарог у нізінах і ў гарах.
Кудрашова М. Г.Бадзя́к//Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец/Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.— Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983.— С.211—212.—575 с., іл.— 10 000 экз.
Cirsium Hill — Бодяк//Определитель высших растений Беларуси(руск.)/Под ред. В. И. Парфёнова.— Мн.: Дизайн Про, 1999.— С.281, 306—307.— 472с.— 1 000 экз.— ISBN 985-6182-78-6.