Баптыстэрый

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Баптыстэрый (лац.: baptisterium, ад стар.-грэч.: βαπτίζω — «хрысціць», хрысцільня) — прыбудова да царквы або асобны будынак, прызначаны для здзяйснення хрышчэння. Унутры баптыстэрыя размяшчаецца хрысцільная купель, як правіла, досыць вялікага памеру, каб у яе мог пагрузіцца дарослы чалавек, альбо нават некалькі людзей. Баптыстэрыі вядомыя не раней IV стагоддзя і першапачаткова былі даволі вялікіх памераў. Часта яны служылі для падрыхтоўкі тых, хто рыхтаваўся прыняць хрышчэнне, а часам і для сходу хрысціянскай абшчыны.

Прыблізна з пачатку IX стагоддзя баптыстэрыі сустракаюцца значна радзей, па прычыне хрысціянізацыі асноўнай масы насельніцтва, якая прывяла да таго, што большасць людзей прымалі хрышчэнне яшчэ ў дзіцячым узросце. Памеры купелі зменшыліся — замест басейна яна набыла выгляд вялікай чашы, якая магла быць як пераноснай (як правіла, у гэтым выпадку яна выраблялася з металу), так і стацыянарнай. У другім выпадку яна ўсталёўвалася ў капліцы або ў храме — ля заходняй сцяны, бліжэй да ўваходу (так было прынята на Захадзе) або ў адмысловым бабінцы (больш распаўсюджана на Усходзе). У XX стагоддзі па прычыне росту колькасці дарослых людзей, якія жадаюць прыняць хрышчэнне, баптыстэрыі і хрысцільныя храмы зноў сталі набываць значэнне.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

  • Арыянскі баптыстэрый
  • Баптыстэрый праваслаўных

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]