Баранавіцкі дзяржаўны каледж лёгкай прамысловасці імя В. Я. Чарнышова
Баранавіцкі дзяржаўны каледж лёгкай прамысловасці імя В. Я. Чарнышова | |
---|---|
Дата заснавання | ліпень 1960 |
Тып | адукацыйная ўстанова[d] |
Размяшчэнне | |
bgklp.by | |
Баранавіцкі дзяржаўны каледж лёгкай прамысловасці імя В. Я. Чарнышова — дзяржаўная сярэдняя спецыяльная навучальная ўстанова ў горадзе Баранавічы.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У выніку развіцця тэкстыльнай прамысловасці Беларусі ўзнікла неабходнасць у павелічэнні колькасці спецыялістаў у галіне лёгкай прамысловасці. З гэтай мэтай у г. Баранавічы быў створаны тэхнікум, першым дырэктарам якога стаў Юрый Аляксандравіч Цырэня . У 1970 годзе тэхнікуму прысвоена імя В. Я. Чарнышова — Героя Савецкага Саюза, камандзіра Баранавіцкага партызанскага злучэння ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
1 лістапада 1999 года тэхнікуму нададзены статус каледжа. За гады свайго існавання Баранавіцкі дзяржаўны каледж лёгкай прамысловасці падрыхтаваў больш за 26480 чалавек. Яго выпускнікі працуюць кіраўнікамі прадпрыемстваў, начальнікамі цэхаў, аддзелаў і ўчасткаў прадпрыемстваў у розных гарадах рэспублікі.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1996. — Т. 2. — С. 296.
- Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 2. — С. 195.