Васіль Яфімавіч Чарнышоў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Васіль Яфімавіч Чарнышоў
Васіль Яфімавіч Чарнышоў.gif
сцяг
6-ы Першы сакратар Прыморскага крайкама КПСС
май 1959 — 18 сакавіка 1969
Папярэднік: Цярэнцій Штыкаў
Пераемнік: Віктар Ламакін
сцяг
2-і Першы сакратар Калінінградскага абкама КПСС
4 ліпеня 1951 — 22 мая 1959
Папярэднік: Уладзімір Шчарбакоў
Пераемнік: Фёдар Маркаў
сцяг
Сакратар ЦК КП(б) Беларусі
3 чэрвеня 1950 — 10 ліпеня 1951
сцяг
6-ы Першы сакратар Мінскага абласнога камітэта КП Беларусі
снежань 1948 — чэрвень 1950
Папярэднік: Яўген Бугаёў
Пераемнік: Кірыл Мазураў
сцяг
5-ы Першы сакратар Брэсцкага абласнога камітэта КП Беларусі
кастрычнік 1946 — снежань 1948
Папярэднік: Міхаіл Тупіцын
Пераемнік: Фёдар Сіляеў
сцяг
3-і Другі сакратар Брэсцкага абласнога камітэта КП Беларусі
20 ліпеня 1944 — кастрычнік 1946
Папярэднік: Фёдар Баранаў
Пераемнік: ?
 
Партыя: КПСС
Дзейнасць: палітык
Член у:
Нараджэнне: 13 (26) жніўня 1908(1908-08-26)
с. Чырвонае, Арлоўская губерня, Расійская імперыя
Смерць: 12 лістапада 1969(1969-11-12) (61 год)
Масква, СССР
Пахаванне:
 
Ваенная служба
Гады службы: 19411944
Прыналежнасць: Flag of the Soviet Union.svg СССР
Род войскаў: пяхота
Званне:
Генерал-маёр
Бітвы: Вялікая Айчынная вайна
 
Узнагароды:
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Ордэн Леніна Ордэн Леніна Ордэн Леніна
Ордэн Леніна Ордэн Леніна Ордэн Суворава I ступені Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
Ордэн Чырвонай Зоркі

Васі́ль Яфі́мавіч Чарнышо́ў (26 жніўня 1908, с. Чырвонае цяпер Лівенскага раёна Арлоўскай вобласці12 лістапада 1969, Масква) — савецкі ваенны і дзяржаўны дзеяч, генерал-маёр (16.09.1943)

Член партыі з 1928 года, член ЦК КПСС з 1952 года. Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР (1950—1969).

Герой Савецкага Саюза (01.01.1944).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1926 годзе прызваны ў рады Чырвонай Арміі. У 1927 годзе скончыў Арлоўскае ваеннае пяхотнае вучылішча, у тым жа годзе дэмабілізаваўся. У 1930 годзе скончыў Бранскі камуністычны універсітэт, на камсамольскай, а з 1937 года на партыйнай рабоце.

Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны з 1941 года. Згодна з даследаваннем Беларускай службы Радыё «Свабода», партызанскі атрад пад кіраўніцтвам Чарнышова ўчыніў разню ў вёсцы Налібакі на Стаўпеччыне, у выніку якой загінулі 128 мірных жыхароў[1].

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 1 студзеня 1944 года за паспяховае кіраўніцтва партызанскай барацьбой, асабістую мужнасць і адвагу генерал-маёру Васілю Чарнышову Яфімавиічу прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка» (№ 3638).

З 1944 года 1-ы сакратар Брэсцкага, у 1948—1950 гадах Мінскага абкама. У 1950—1951 гадах сакратар ЦК КП Беларускай ССР. На месца знятага ў 1950 годзе Мікалая Гусарава Старшыня СМ БССР А. Я. Кляшчоў, Старшыня Прэзідыума ВС БССР В. І. Казлоў, сакратар ЦК КП(б)Б М. В. Зімянін, намеснік Старшыні СМ БССР П. А. Абрасімаў прапаноўвалі кандыдатуру В. Я. Чарнышова[2], аднак яна была адхіленая.

У 1951—1959 гг. 1-ы сакратар Калінінградскага абкама, у 1959—1969 гадах 1-ы сакратар Прыморскага крайкома КПСС. У 1969 годзе намеснік старшыні Камітэта партыйнага кантролю пры ЦК КПСС.

Пахаваны на Новадзявочых могілках.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны шасцю ордэнамі Леніна, ордэнам Суворава 1-й ступені, ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга, ордэнам Чырвонай Зоркі, медалямі.

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

Імём Чарнышова названы каледж лёгкай прамысловасці ў Баранавічах. 9 чэрвеня 2007 года ва Уладзівастоку на фасадзе будынка па адрасе: вуліца Святланская, дом № 47, дзе раней размяшчаўся Прыморскі крайкам КПСС, устаноўлена мемарыяльная дошка ў памяць аб Чарнышове.

6 лістапада 2016 года на фасадзе Калінінградскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта ўстаноўлена мемарыяльная дошка В. Я. Чарнышову[3].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Васіль Яфімавіч Чарнышоў на сайце «Героі краіны»