Барбру Эстлін
Барбру Эстлін | |
---|---|
Род дзейнасці | мастачка |
Дата нараджэння | 20 мая 1930[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 27 студзеня 1995[1] (64 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Муж | Björn Hallström[d] і Öyvind Fahlström[d] |
Альма-матар |
Барбру Маргарэт Эстлін (шведск.: Barbro Margareta Östlihn: 20 мая 1930, Стакгольм — 27 студзеня 1995, Парыж) — шведская мастачка.
Біяграфія і творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Барбру Эстлін нарадзілася ў 1930 годзе ў Стакгольме. Яе бацькамі былі Марцін Эстлін, грамадзянскі інжынер, і Грэта Эстлін, выкладчыца тэкстыльнага мастацтва. З 1948 па 1949 год Барбру Эстлін вучылася ў стакгольмскай Тэхнічнай школе, а з 1954 па 1959 год — у Каралеўскім каледжы мастацтваў (Kungliga Konsthögskolan). У 1961 годзе яна, разам са сваім мужам Эйвіндам Фальстрэмам, пераехала ў Нью-Ёрк, дзе шмат фатаграфавала, у першую чаргу архітэктуру, і стварала буйнафарматныя карціны па матывах фатаграфій. Назвы карцін часта адсылаюць да канкрэтных месцаў і будынкаў у Нью-Ёрку, аднак яна таксама пісала гарадскія пейзажы Стакгольма.
У Нью-Ёрку Барбру Эстлін і Эйвінд Фальстрэм былі блізкія да кола мастакоў поп-арта, уключаючы Роберта Раўшэнберга, Класа Олдэнбурга і Джаспера Джонса. Эстлін рэгулярна выстаўляла свае працы ў розных галерэях, і яны атрымлівалі станоўчыя водгукі крытыкі. Акрамя таго, яна ўдзельнічала ў выставах у Лондане і Парыжы. У 1970-х гадах яна звярнулася да абстракцыі і стварыла, у прыватнасці, серыю аднафарматных карцін «Сцяна». У 1975 годзе Эстлін і яе муж развяліся, а ў 1976 годзе Эйвінд Фальстрэм памёр.
З 1975 года Барбру Эстлін жыла ў Парыжы. У 1983 годзе адбылася яе персанальная выстава ў стакгольмскім Музеі сучаснага мастацтва. У 1991 годзе мастачка стала членам шведскай Каралеўскай акадэміі мастацтваў.
Барбру Эстлін памерла ў 1995 годзе ў Парыжы і была пахавана на Паўночных могілках. У 2003 годзе ў Музеі мастацтваў Норчэпінга адбылася рэтраспектыўная выстава яе работ.
Зноскі
- ↑ а б в г 19300520-0666 Östlihn Fahlström, Barbro Margareta // Sveriges dödbok Праверана 23 мая 2018.
- ↑ Barbro Östlihn // Artists of the World Online, Allgemeines Künstlerlexikon Online, AKL Online / Hrsg.: A. Beyer, B. Savoy — B: K. G. Saur Verlag, Verlag Walter de Gruyter, 2009. — ISSN 2750-6088 — doi:10.1515/AKL
- ↑ Östlihn, BARBRO MARGARETA — Svenskagravar.se.
- ↑ LIBRIS — 2012. Праверана 24 жніўня 2018.