Баргузін (вецер)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Баргузі́н — паўночна-ўсходні вецер, што дзьме ў сярэдняй частцы Байкала з даліны ракі Баргузін.

Узнікае за кошт сцёку халоднага паветра з Даурскіх стэпаў і мае характар бары. Узнікае ў амаль замкнёнай лесастэпавай Баргузінскай катлавіне, прарываецца праз Шаманскае адгор’е Баргузінскага хрыбта і па Усць-Баргузінскай западзіне вырываецца ў Баргузінскі заліў. У вусці даліны ён узмацняецца да буры, але, вырываючыся на возера, слабее і робіцца ўстойлівым падоўжным ветрам, што ахоплівае вялікую акваторыю возера пры ясным небе[1]. Хуткасць ветру звычайна менш за 20 м/с, працягласць — некалькі гадзін. Баргузін узмацняецца на поўдні возера, дзе можа выклікаць хвалі вышынёй да 4 м. Асаблівай моцы дасягае восенню.

Баргузін апяваецца ў рускай народнай песні «Слаўнае мора — свяшчэнны Байкал».

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]