Барограф

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Барограф.
Бараграма моцнага шторму ў паўночнай частцы Германіі (2005 г.).

Барограф ( стар.-грэч.: βάρος «цяжар, вага» і γράφω «пішу») або бараметрограф[1] — самапісны прыбор для бесперапыннага запісу значэнняў атмасфернага ціску. Выкарыстоўваецца на метэаралагічных станцыях, а таксама на самалётах і аэрастатах для рэгістрацыі вышыні (па змене ціску).

У залежнасці ад прынцыпу дзеяння прыёмнай часткі барографы падзяляюць на анероідныя барографы і ртутныя — вагавыя і паплаўковыя. Распаўсюджаныя на практыцы анероідныя барографы, прыёмная частка якіх складаецца з некалькіх анероідных скрынак, змацаваных разам. Пры змене атмасфернага ціску скрынкі сціскаюцца або расцягваюцца, у выніку чаго іх вечка перамяшчаецца ўверх або ўніз. Гэта перамяшчэнне перадаецца пяру, якое рысуе крывую на разграфленай стужцы. 1 мм запісу па вертыкалі адпавядае каля 1 мбар (1 мбар=100 н/м2). Па часе поўнага абароту барабана барографы падпадзяляюцца на сутачныя і тыднёвыя. Праца барографа кантралюецца параўнаннем яго з ртутным барометрам.

Барограф з падвышанай адчувальнасцю называецца мікрабарографам, змяненне ціску ў 0,1 мбар адпавядае 1-3 мм вертыкальнага перасоўвання пяра.

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]