Баронікі (археалагічны помнік)
Баро́нікі — археалагічны помнік — гарадзішча каля вёскі Баронікі Віцебскага раёна. Знаходзіцца на паўночна-ўсходняй ускраіне вёскі, на левым беразе ракі Лучоса.
Пляцоўка авальная памерамі 74х42 м, вышыня 20 м, умацавана валам. Некалькі пашкоджана дзотамі, пабудаванымі падчас Другой сусветнай вайны. З захаду і ўсходу працякаюць 2 ручаі, з поўначы — рака. Уваход на гарадзішча з паўднёвага боку.
У 1956 г. помнік абследаваў Л. В. Аляксееў, даследавалі 160 м² у 1965 г. К. П. Шут, у 1972, 2006 Г. В. Штыхаў.
Спачатку гарадзішча не мела штучных умацаванняў, пазней насыпаны невысокі вал. Культурны пласт у цэнтры 0,2—0,3 м, з паўночнага боку — 0,9 м. Выяўлены ямы ад жытлаў слупавой канструкцыі. Знойдзены бронзавая умбонападобная падвеска, жалезны нож з гарбатай спінкай, сякера скіфскага тыпу, 2 каменныя клінападобныя сякеры, глінянае прасліца, тачыльны брусок, каля 200 фрагментаў керамікі днепра-дзвінскай культуры сярэдзіны I-га тысячагоддзя да н. э. — пачатку н. э. Кераміка ляпная ў большасці гладкасценная, зрэдку трапляюцца фрагменты, паверхня якіх пакрыта штрыхоўкай, асобныя чарапкі маюць адбіткі тэкстылю. Сярод знаходак скарб VI—VIII стст. з 3 драцяных скроневых кольцаў, якія мелі па 2 трапецападобныя падвескі.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Алексеев, Л. В. Археологические памятники эпохи железа в среднем течении Западной Двины // Вопросы этнической истории народов Прибалтики: по данным археологии, этнографии и антропологии / Под ред. С. А. Таракановой, Л. Н. Терентьевой. – М.: Изд-во АН СССР, 1959. – 580 с.: ил., карт. — С. 273 — 316. – (Труды Прибалтийской объединенной комплексной экспедиции; Т. 1).
- Археалагічныя помнікі раёна // Памяць: Віцебскі раён: Гісторыка-дакументальная хроніка гарадоў і раёнаў Беларусі / Рэдкал.: А. П. Красоўскі [і інш.]; Укл. У. І. Мезенцаў; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: Мастацкая літаратура, 2004. — 772 с.: іл. — С. 28. — ISBN 985-02-0647-0.
- Археологическая карта Белоруссии / Белорусское добровольное общество охраны памятников истории и культуры, Сектор археологии Ин-та истории АН БССР. Вып. 2: Памятники железного века и эпохи феодализма / Г. В. Штыхов; под редакцией Ф. В. Борисевича. — Мн.: Полымя, 1971. — 274, [2] c. — С. 38.
- Штыхаў, Г. В. Баронікі / Г. В. Штыхаў // Археалогія Беларусі: энцыклапедыя: у 2 т. / [складальнік Ю. У. Каласоўскі; рэдкалегія: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.]. Т. 1: А — К. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2009. — 492, [1] c. — С. 88. — ISBN 978-985-11-0354-2.
- Штыхаў Г. Вынікі даследавання гарадзішча Баронікі пад Віцебскам / Георгій Штыхаў // Гістарычна-археалагічны зборнік. — 2007. — Вып. 23. — С. 231.
- Штыхов, Г. В. Сравнительное изучение древностей городов Полоцкой земли и памятников их окрестностей // Древности Белоруссии: Материалы конференции по археологии Белоруссии и смежных территорий / Под ред. В. Ф. Исаенко, А. Г. Митрофанова, Г. В. Штыхова. — Мн., 1966. — 335 с.
- Шут, К. П. Памятники раннего железного века на севере Белоруссии // Древности Белоруссии: Материалы конференции по археологии Белоруссии и смежных территорий / Под ред. В. Ф. Исаенко, А. Г. Митрофанова, Г. В. Штыхова. — Мн., 1966. — 335 с.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Баронікі (археалагічны помнік) на сайце «Архіварта»