Барыс Андрэевіч Кожыхаў
Барыс Андрэевіч Кожыхаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 7 ліпеня 1932 (92 гады) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Член у | |
Узнагароды |
Барыс Андрэевіч Кожыхаў (7 ліпеня 1932, Свярдлоўск) — беларускі архітэктар.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Уральскі політэхнічны інстытут у 1956 годзе. З 1956 па 1970 г. працаваў архітэктарам, галоўным архітэктарам ва Уральскім філіяле Іпрамашпрама ў Златавусце. З 1970 года — галоўны архітэктар аддзела ў Саюзмашпраекце, аб’яднанні БелОМА, будаўнічага аддзела ў Белдзіпрабіясінтэзе, з 1976 года — галоўны архітэктар праектаў у Аўтарампрампраекце ў Мінску.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1971 года. Пражывае ў Мінску.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Ім быў запраектаваны комплекс будынкаў НДІ ў Іжэўску (1965), шэраг вытворчых карпусоў (1970), заводакіраўніцтва машынабудаўнічага завода (1971), Дом Саветаў (1973) у Златавусце.
Асноўныя працы ў Беларусі (у аўтарскім калектыве): завод бялкова-вітамінавых канцэнтратаў у Наваполацку (1975), станцыя аўтатэхабслугоўвання з адміністрацыйна-бытавым блокам па вул. Купрыянава ў Мінску (1980), вытворчыя будынкі, станцыі аўтатэхабслугоўвання і іншыя прамысловыя аб’екты Мінаўтапрама СССР у розных гарадах краіны.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны» (1969).
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Кожихов Борис Андреевич // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
- Нарадзіліся 7 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1932 годзе
- Нарадзіліся ў Екацярынбургу
- Выпускнікі УДТУ
- Члены Саюза архітэктараў СССР
- Члены Беларускага саюза архітэктараў
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Асобы
- Архітэктары паводле алфавіта
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Архітэктары Беларусі
- Архітэктары XX стагоддзя
- Архітэктары Іжэўска
- Архітэктары Златавуста
- Архітэктары Наваполацка
- Архітэктары Мінска
- Прамысловыя архітэктары Беларусі