Барыс і Глеб

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Барыс и Глеб. Ікона, канец XIII ст.

Барыс і Глеб (у хрышчэнні Раман і Давыд) (?-1015), старажытнарускія князі, малодшыя сыны князя Уладзіміра Святаславіча, якія першымі на ўсходнеславянскіх землях былі кананізаваны царквой (1072) як святыя мучанікі-страстацерпцы. Каля 987—989 года Барыс атрымаў у княжэнне ад бацькі Растоў, Глеб — Мурам.

Святыя Барыс і Глеб — традыцыйныя персанажы літаратурных твораў агіяграфічнага жанру — «Жыццё Барыса і Глеба». Сам факт забіцця служыць для старажытных летапісцаў упадабанай тэмай для асобных паданняў. Усяго «Сказанне аб Барысе і Глебе» захавалася больш за ў 170-і спісах, з якіх найстарэйшыя і найболей поўныя прыпісваюцца летапісцу Нестару і чорнарызцу Іакаву.

Там гаворыцца, напрыклад, што пасля смерці Уладзіміра, уладу ў Кіеве захапіў пасынак Уладзіміра — тураўскі князь Святаполк. Асцерагаючыся суперніцтва родных дзяцей вялікага князя — Барыса, Глеба і іншых, Святаполк першым чынам падаслаў забойцаў да першых прэтэндэнтаў на стол у Кіеве — Барыса і Глеба. Не жадаючы міжусобіцы, Барыс прызнаў вярхоўную ўладу брата свайго Святаполка і распусціў сваю дружыну са словамі: «Не падыму руку на брата свайго старэйшага: калі і бацька ў мяне памёр, то хай гэты будзе мне замест бацькі». Але забойцы — вышагародцы, прысланыя Святаполкам, — увайшлі да яго ў шатры і закалолі дзідамі.

Ганец, пасланы ад Яраслава, перадае Глебу вестку пра смерць бацькі і забойства брата Барыса. А сястра Прадслава папярэджвае і Яраслава Мудрага, што іх брат Святаполк збіраецца ўхіліць і яго. Жорсткі брат яго, Святаполк, шле ганца да брата Глеба: маўляў, хворы бацька і жадае бачыць яго — Глеба. І вось засмучаны князь плыве па рацэ ў ладдзі, і яе атачаюць яго ворагі. Ён зразумеў, што гэта канец і прамовіў пакорлівым голасам: «Раз ужо пачалі, прыступіўшы, здзейсніце тое, на што пасланыя». Глава разбойнікаў Галясер аддаў загад, і кухар Глеба, Тарчын, зарэзаў свайго гаспадара нажом. Пахавалі Глеба на беразе Дняпра, недалёка ад Смаленска.

Звесткі пра Барыса і Глеба захаваліся таксама ў «Аповесці мінулых гадоў», «Эймундавай сазе».

Праваслаўная царква падкрэслівае, што браты не аказвалі супраціўлення ў час забойства, жадаючы прыпадобіцца Ісусу Хрысту ў бязвінным прыняцці смерці.

Паводле Г.Фядотава з іх імёнамі звязаны новы, невядомы нават Візантыі тып хрысціанскай святасці. Культ Барыса і Глеба меў шырокае распаўсюджанне ў розных усходнеславянскіх княствах і быў прызваны змягчыць адносіны паміж князямі. Нягледзячы на доўгую і ўпартую барацьбу паміж Полацкам і Кіевам, ушаванне Барыса і Глеба мела месца і ў землях, якія складаюць тэрыторыю сучаснай Беларусі. «Сказанне» шырока пабытавала ў складзе чэццяў-міней (адзін са спісаў захаваўся ў Чэцці 1489), пралогаў. Каля 1693 у Полацку ставілася п’еса «Духоўнае прычасце святых Барыса і Глеба», у якой выкарысталі сюжэт «Сказання». У 12 ст. Барыса-Глебскія храмы былі пабудаваны ў Полацку, Тураве, Гродне, Навагрудку.

Праваслаўная царква ў 1071 прылічыла Барыса і Глеба да ліку святых. Простыя людзі і пераважна княжы род бачылі ў іх сваіх заступнікаў і малітоўнікаў. Летапісы поўныя аповядамі пра цуды вылячэння, якія адбываліся ля іх труны, пра перамогі, што здабытыя іх імем і дапамогай (напр. пра перамогу Рурыка Расціславіча над Канчаком, Аляксандра Неўскага над немцамі), пра паломніцтва князёў да іх труны (напрыклад Уладзіміра Уладзіміравіча, князя галіцкага, Святаслава Усеваладавіча — князя суздальскага) і інш. Ад 1071 году, калі царква ўключыла іх у лік святых, зацвердзілася свята Барыса і Глеба 2 мая, дзень перанясенні іх мошчаў у новую царкву, пабудаваную князем Ізяславам Яраславічам у Вышгарадзе. У 1115 годзе іх мошчы ізноў урачыста перанесеныя рускімі князямі ў пабудаваную ў імя Барыса і Глеба каменную царкву, у Вышгарадзе. Пасля ў гонар іх было пабудавана шмат цэркваў і манатыроў у розных гарадах. Да паловы XVI стагоддзі летапісец прыводзіць больш за 20 выпадкаў пабудовы цэркваў у іх гонар.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]