Басконія (баскетбольны клуб)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Басконія
Заснаваны 26 снежня 1959
Краіна
Зала Фернанда Буэса[d]
Сайт baskonia.com(ісп.) (баскск.) 
Commons-logo.svg Басконія на Вікісховішчы

«Басконія» (баскск.: Saski Baskonia, раней таксама быў вядомы як «Лабараль Куча» — баскск.: Laboral Kutxa) — іспанскі (басконскі) баскетбольны клуб з горада Віторыя, сталіцы Краіны Баскаў.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Утвораны ў 1959 годзе ў горадзе Віторыя, асаблівых поспехаў не дасягаў да 1987 года, калі спонсарам каманды стала керамічная кампанія «ТАЎЛЕЛ», якая выпускала тавары пад брэндам «Таўгрэс». Менавіта адсюль узнікла назва каманды, якая выкарыстоўвалася да 2009 года, таксама часам яе называюць «Таў Віторыя», «Таў Кераміка». Вядомасць да каманды прыйшла ў сярэдзіне 1990-х гадоў, калі «Кераміка» выйграла Кубак Сапорты ў 1996 годзе і двойчы — Кубак Іспаніі. У новым стагоддзі каманда ўпершыню стала чэмпіёнам Іспаніі, таксама вельмі ўдала выступае ў Еўралізе. Летам 2009 года ў каманды змяніўся генеральны спонсар, у сувязі з чым клуб памяняў назву на «Каха Лабараль» (Caja Laboral). У 2013 годзе банк «Каха Лабараль» абвясціў аб зліцці з кампаніяй «Іпар Куча» (Ipar Kutxa), у выніку чаго клуб зноў памяняў назву на «Лабараль Куча» (Laboral Kutxa).