Баскская мова

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Баскская мова (баск. euskara) — мова баскаў, народа, якія насяляюць Краіну Баскаў — паўночныя вобласці Іспаніі і сумежныя паўднёвыя раёны Францыі. Баскская мова, у адрозненне ад іншых моў Еўропы, не належыць ні да індаеўрапейскіх, ні да якой-небудзь з іншых вядомых сем’яў моў, і з’яўляецца так званай ізаляванай мовай. Генетычныя сувязі мовы не ўсталяваныя, аднак баскская традыцыйна ўключаецца навукоўцамі ў склад так званых палеаіспанскіх моў, а ў больш шырокім сэнсе — у некласіфіцыйную і, верагодна, разнастайную групу міжземнаморскіх моў.