Батакскія мовы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Батакскія мовы — група з 7 моў, распаўсюджаных сярод батакскіх пляменаў на поўначы Суматры (Інданезія).

Пісьменнасць на аснове лацінскага алфавіту; аказіянальна захоўваецца традыцыйнае батакскае пісьмо на пальмавых лістах на аснове паўднёваіндыйскага алфавіту, блізкае да бугійска-макасарскага і рэджангскага.

Батакскія мовы дзеляцца на дзве падгрупы:

  • паўночная:
    • даіры (уключаючы дыялект пакпак) — у раене г. Сідыкаланг, да паўночна-захад ад воз. Тоба; 1,2 млн. чал.,
    • кара — на поўнач ад воз. Тоба; 600 тыс. чал.
    • алас-клуэт — у раёне г. Кутакане і на поўнач-паўночны-ўсход ад г. Тапактуан; 80 тыс. чал.;
  • паўдневая:
    • сімалунгун (сімалунган) — да паўночнага ўсходу ад воз. Тоба; 1,2 млн. чал.; займае прамежкавы стан, але часцей ставіцца да паўдневай падгрупы[1];
    • ангкола (анакола) — на поўдзень ад тоба ў раёне г. Сіпірок; 750 тыс. чал.
    • мандайлінг — на поўдзень ад ангкола; 400 тыс. чал.
    • тоба — востр. Самасір і на ўсход, поўдзень і захад ад воз. Тоба; 2 млн. чал.

Большасць слоў у мовах паўночнай падгрупы мае агульнае паходжанне, так у кара налічваецца 76 % агульных слоў з аласам, 81 % з пакпакам і 80 % з сімалунгунам, тады як з малайскім толькі 30 %[2].

Аўстранезійская мова палаван-батак не адносіцца да дадзенай групы.

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Comparative Austronesian dictionary Vol. 1. by Darrell T. Tryon, Shigeru Tsuchida et al. p421 et seq
  2. The Austronesian languages of Asia and Madagascar.