Перайсці да зместу

Бауыржан Момышулы (станцыя метро)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
«Бауыржан Момышулы»
каз.: Бауыржан Момышұлы
Першая лінія
Алма-ацінскі метрапалітэн
Дата адкрыцця 30 мая 2022
Даўжыня платформаў, м 108
Шырыня платформаў, м 15,2
Выхад да вуліц Праспект Абая (Алма-Ата)
Суседнія станцыі Сарыарка (станцыя метро)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Першая лінія
ТЧ-1 «Райымбек батыр»
Райымбек батыр
Жыбек Жолы  -  Достык
Алмалы
Абай
Байканур
Тэатр імя М. Аўэзава
Алатау  -  Алатау 2
Сайран
Масква
Сарыарка
Бауыржан Момышулы
Калкаман
Заходні аўтавакзал (праект)

«Бауыржан Момышулы» (каз.: Бауыржан Момышұлы) — станцыя Першай лініі Алма-ацінскага метрапалітэна. Знаходзіцца паміж станцыямі «Сарыарка» і «Калкаман». Адкрылася 30 мая 2022 года. Ранейшая назва праекта — станцыя «Достык». Названа ў гонар Героя Савецкага Саюза Бауыржан Момышулы.

22 ліпеня 2015 года было абвешчана аб пачатку будаўніцтва станцый «Сарыарка» і «Дастык».

Увод у эксплуатацыю станцыі «Дастык» быў запланаваны на 2020 год. Аднак у сувязі з поўным прыпыненнем выдзялення фінансавання будаўніцтва гарадскім бюджэтам на 2017—2021 гады тэрміны запуску зменены.

Адкрыццё станцыі некалькі разоў пераносілася, а ў чэрвені 2019 года было абвешчана, што станцыя адкрыецца ў 2021 годзе.

Тэхнічны пуск станцыі адбыўся 30 снежня 2021 года.

30 мая 2022 года станцыя прыняла першых пасажыраў.