Перайсці да зместу

Казахская мова

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Казахская мова
Саманазва қазақ тілі, قازاق ٴتىلى, qazaq tīlī
Краіны Казахстан, Кітай, Расія, Узбекістан, Манголія, Кыргызстан, Туркменістан, Турцыя і інш.
Афіцыйны статус
Арганізацыя, якая рэгулюе Міністэрства культуры і інфармацыі Казахстана[d]
Агульная колькасць носьбітаў
Рэйтынг 87 месца[3]
Статус у бяспецы[d]
Класіфікацыя
Катэгорыя Мовы Еўразіі

Алтайскія мовы (спрэчна)

Цюркская галіна
Кыпчакская група
Нагайска-кыпчакская падгрупа
Пісьменнасць кірыліца, арабскі алфавіт, лацінскі алфавіт (гл. казахскі алфавіт)
Моўныя коды
ДАСТ 7.75–97 каз 255
ISO 639-1 kk
ISO 639-2 kaz
ISO 639-3 kaz
WALS kaz
Ethnologue kaz
IETF kk
Glottolog kaza1248
Вікіпедыя на гэтай мове

Казахская мова (каз.: қазақ тілі, qazaq tīlī, قازاق ٴتىلى) — адна з цюркскіх моў. Належыць да кыпчакскай групы. Дзяржаўная мова Казахстана. Распаўсюджаная ў асноўным у Рэспубліцы Казахстан, дзе мае статус дзяржаўнай.

У аснове сучаснай літаратурнай казахскай мовы паўночна-ўсходні дыялект. Асноўныя асаблівасці казахскай мовы:

  • адпаведнасць гуку «ш» агульнацюркскаму «ч» (каш замест кач — «уцякаць»);
  • адпаведнасць «c» агульнацюркскаму «ш» (кыс замест кыш — «зіма»);
  • адпаведнасць пачатковага гуку «ж» пачатковым гукам «й» і «ж» у іншых цюркскіх мовах (жол замест ёл або жол — «дарога»);
  • наяўнасць формы дзеепрыметніка сучасна-будучага часу на — атын, (-эцін), (йтын), (-йцін).

Мова сфармавалася ў 15-16 стст. на аснове мовы сярэднеазіяцкіх кыпчакоў. Літаратурная казахская мова існуе з другой паловы 19 ст. Канчатковая нармалізацыя мовы была праведзеная ў 20 ст. Пісьменнасць да 1930 года была на арабскай, у 1930—1940 гадах на лацінскай аснове, з 1940 года — на кірыліцы з дадатковымі літарамі. Казахі Кітая, Ірана, Пакістана выкарыстоўваюць арабскі алфавіт, казахская дыяспара ў Турцыі неафіцыйна выкарыстоўвае лацінскі алфавіт. У Казахстане ідзе падрыхтоўка да пераводу казахскага алфавіту з кірыліцы на лацініцу.[4]

  1. ↑ Закон Рэспублікі Алтай «Аб мовах». Глава I, артыкул 4
  2. ↑ The Agency of Statistics of the Republic of Kazakhstan Population structure by ethnicity, religion and language, p.251
  3. ↑ (англ.) Ethnologue: Statistical Summaries
  4. ↑ Казахстан пачынае пераход з кірыліцы на лацінку Архівавана 16 красавіка 2017.