Міхаіл Захаравіч Башлакоў
Міхаіл Захаравіч Башлакоў | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 27 красавіка 1951 (69 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт |
Мова твораў | беларуская |
Узнагароды |
Міха́сь (Міхаі́л Заха́равіч) Башлако́ў (нар. 27 красавіка 1951, пасёлак Станцыя Церуха (знаходзіцца ў п. Баштан) Гомельскага раёна Гомельскай вобласці) — беларускі паэт.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся ў 1951 годзе ў сям’і чыгуначніка.
У 1967 годзе скончыў Грабаўскую сярэднюю школу і паступіў на гісторыка-філалагічны факультэт Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Пасля заканчэння вучобы (1973) працаваў настаўнікам у школах. З 1985 па 1990 гады працаваў карэспандэнтам-арганізатарам Бюро прапаганды мастацкай літаратуры Саюза пісьменнікаў Беларусі па Гомельскай вобласці. З 1991 года — у Міністэрстве інфармацыі Рэспублікі Беларусь, дзе займаўся падрыхтоўкай і выданнем гісторыка-дакументальных хронік «Памяць».
Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1988 года. Аўтар кніг паэзіі «Касавіца» (1979), «Начны паром» (1987), «Дні мае залатыя», «Як слёзы горкія Айчыны…», «Матчыны грыбы перабіраю», «Пяро зязюлі падніму», «Нетры», «Палын» і інш. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь (2009).
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
- Медаль Францыска Скарыны (2018)[1].
Зноскі
- ↑ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 359 «Аб узнагароджанні». Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь (4 верасня 2018).
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Міхась Башлакоў. Творчы партрэт (руск.)