Міхаіл Захаравіч Башлакоў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Міхаіл Захаравіч Башлакоў
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння: 27 красавіка 1951(1951-04-27) (68 гадоў)
Месца нараджэння:
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці: паэт
Узнагароды: Medal of Francis Skorina rib.png

Міха́сь (Міхаі́л Заха́равіч) Башлако́ў (нар. 27 красавіка 1951, пасёлак Станцыя Церуха (знаходзіцца ў п. Баштан) Гомельскага раёна Гомельскай вобласці) — беларускі паэт.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў 1951 годзе ў сям’і чыгуначніка.

У 1967 годзе скончыў Грабаўскую сярэднюю школу і паступіў на гісторыка-філалагічны факультэт Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Пасля заканчэння вучобы (1973) працаваў настаўнікам у школах. З 1985 па 1990 гады працаваў карэспандэнтам-арганізатарам Бюро прапаганды мастацкай літаратуры Саюза пісьменнікаў Беларусі па Гомельскай вобласці. З 1991 года — у Міністэрстве інфармацыі Рэспублікі Беларусь, дзе займаўся падрыхтоўкай і выданнем гісторыка-дакументальных хронік «Памяць».

Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1988 года. Аўтар кніг паэзіі «Касавіца» (1979), «Начны паром» (1987), «Дні мае залатыя», «Як слёзы горкія Айчыны…», «Матчыны грыбы перабіраю», «Пяро зязюлі падніму», «Нетры», «Палын» і інш. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь (2009).

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 359 «Аб узнагароджанні». Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь (4 верасня 2018).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]