Баштай
| Баштай | |
|---|---|
| Найвышэйшы пункт | |
| Абсалютная вышыня | 288 м[1] |
| Адносная вышыня | 194 м |
| Размяшчэнне | |
| 50°58′00″ пн. ш. 14°04′00″ у. д.HGЯO | |
| Краіна | |
Баштай (ням.: Bastei — бастыён) — фармацыя з пясчаных скал з назіральнай пляцоўкай у Саксонскай Швейцарыі на правым беразе ракі Эльба паміж курортам Ратэн і горадам Велен. Вышыня 305 м над узроўнем мора, скалы ўзвышаюцца над Эльбай на вышыню 194 метры. Баштай уваходзіць у лік самых наведвальных турыстычных славутасцей Саксонскай Швейцарыі. Частка прыроднага парка, які ўключае як Саксонскую Швейцарыю, так і Багемскую Швейцарыю (у Чэхіі). Папулярнае месца для скалалажання.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Сама назва паходзіць ад замка Нойратэн, які стаіць на скале нібы бастыён. Але сама назва «Баштай» узгадваецца ўпершыню толькі ў 1592 годзе ў рамках геадэзічнай экспедыцыі ў Саксоніі. Гэтыя скалы наведвалі шмат выбітных людзей. Мастак Каспар Давід Фрыдрых пасля наведвання гэтых месцаў напісаў вядомую карціну Felsenschlucht.
З павелічэннем колькасці турыстаў у 1812 годзе з’явіліся дзве гандлёвыя крамы. Праз два гады на назіральнай пляцоўцы ўзвялі ахоўныя парэнчы. У 1826 хату для хованкі ад непагадзі наверсе скалы перабудавалі пад рэстаран. Пад назвай Basteibrücke з’явіўся драўляны мост, які звязвае Баштай са скаламі Steinschleuder і Neurathener Felsentor. У 1851 годзе драўляны мост быў заменены мастом з пясчаніку. Ён мае даўжыню 76,5 м і перакрывае сваімі 7 дугамі глыбокую (40 м) цясніну з назвай Mardertelle.
Аляксандр Скрабін падчас сваіх гастроляў па Германіі двойчы наведаў Баштай. Пад уражаннем гэтых наведванняў ім была напісана аднайменная прэлюдыя.
Мост
[правіць | правіць зыходнік]Баштай знакаміты сваім мастом (ням.: Basteibrücke), якому ўжо больш за 200 гадоў. Першапачаткова быў пабудаваны з дрэва ў 1824 годзе. У 1851 годзе ён быў заменены сучасным мастом з пясчаніку. Мост — гістарычная славутасць, архітэктурны помнік.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ GeoNames — 2005.
Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |