Беатрыкс Логран

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Беатрыкс Логран
Агульная інфармацыя
Пол жанчына
Спецыялізацыя фігурнае катанне
Нарадзілася 30 чэрвеня 1900(1900-06-30)
Памерла 7 снежня 1975(1975-12-07) (75 гадоў)
Грамадзянства
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Беатрыкс Логран (англ.: Beatrix Loughran; 30 чэрвеня 1900, Маўнт-Вернан, ЗША — 7 снежня 1975, Лонг-Біч, ЗША) — фігурыстка з ЗША, сярэбраны прызёр Алімпійскіх гульняў 1924 года, бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў 1928 года, сярэбраны прызёр чэмпіянату свету 1924 года, бронзавы прызёр чэмпіянату свету 1928 года, трохразовая чэмпіёнка ЗША 1925—1927 гадоў у жаночым адзіночным катанні, а таксама сярэбраны прызёр Алімпійскіх гульняў 1932 года, бронзавы прызёр чэмпіянатаў свету 1930 і 1932 гадоў, трохразовы чэмпіёнка ЗША 1930—1932 гадоў у парным катанні.

Беатрыкс Логран выступала ў пары з Шэрвінам Бэджэрам. Логран — цётка трохразовай чэмпіёнкі ЗША Одры Пепа. У 1997 годзе была ўведзена ў залу славы фігурнага катання ЗША.

Зноскі