БелАЗ-75710
БелАЗ-75710 | |
![]() | |
Выпуск | 2013—ц.ч. |
Вытворца | БелАЗ |
Месца вытворчасці | Жодзіна ![]() |
Тып | Кар'ерны самазвал |
Дапушчальныя нагрузкі | |
Грузападымальнасць | 450 т |
Маса | |
Падрыхтаваная маса | 360 т |
Поўная маса | 810 т |
Памеры | |
Даўжыня | 20600 мм |
Шырыня | 9870 мм |
Вышыня | 8165 мм |
Колавая база | 8000 мм |
![]() |
БелАЗ-75710 — кар’ерны самазвал БелАЗ грузападымальнасцю 450 тон. Унесены ў кнігу рэкордаў Гінэса як самы вялікі ў свеце дзвюхвосевы самазвал. Таксама асобна ў кнігу ўнесены яго кузаў, як самы вялікі кузаў кар’ернага самазвала[1].
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Прадстаўлены 25 верасня 2013 года на выпрабавальным палігоне Беларускага аўтамабільнага завода.
Першы пабудаваны асобнік пачаў работу ў жніўні 2014 года на вугальным разрэзе «Чарнігавец» у Кемераўскай вобласці (Расія)[2].
У 2021 годзе выраблена новая мадыфікацыя — БелАЗ-75711[3].
Канструкцыя[правіць | правіць зыходнік]
Кабіна і кузаў[правіць | правіць зыходнік]


Кабіна — двухмесцавая. Рама ўяўляе зварную канструкцыю — падоўжныя бакавыя бэлькі каробкавага пастаяннага перасеку, злучаныя папярочкамі. Выраблена з высокатрывалай нізкалегіраванай сталі.
Кузаў — каўшовага тыпу зварной канструкцыі з сістэмай бяспекі FOPS, і ахоўным купалам над кабінай. Абсталяваны прыладай для механічнага блакавання ў паднятым становішчы. Падаграваецца ад выхлапных газаў рухавіка. Геаметрычны аб’ём складае 160 кубаметраў.
Рухавік[правіць | правіць зыходнік]
Два дызельныя чатырохтактныя V-падобныя рухавікі MTU DD 16V4000 з электроннай сістэмай кіравання DDEC, непасрэдным упырскам паліва Common Rail, турбанаддзіманнем і прамежкавым астуджэннем надзіманага паветра. Развіваюць агульную магутнасць у 4600 конскіх сілаў. Старцёр — пнеўматычны.
Ачыстка паветра ажыццяўляецца пры дапамозе трохступеньчатых фільтраў з элементамі сухога тыпу. Сістэма змазкі цыркуляцыйная.
Сістэма астуджэння двухконтурная вадкасная, з прымусовай цыркуляцыяй. Астуджэнне алею — праз вода-алейны цеплаабменнік. Вадкасная сістэма перадпускавога падагрэву. Астуджэнне дыска працоўнага кола сістэмы праз гідраўлічную муфту з аўтаматычным кіраваннем. Уключэнне і выключэнне ажыццяўляецца з дапамогай тэрмастата.
* кожны рухавік |
Трансмісія[правіць | правіць зыходнік]
Трансмісія электрамеханічная — Siemens MMT500. Складаецца з двух цягавых генератараў пераменнага току, чатырох цягавых электрарухавікоў і матор-колаў рэдуктараў, дапаможных электрычных машын, прыладаў кіравання.
* кожны |
На мадыфікацыі БелАЗ-75711 замест трансмісіі Siemens ММТ500 усталяваны цягавы электрапрывад пераменнага току КТЭ-450 расійскай вытворчасці[3].
Падвеска[правіць | правіць зыходнік]

Цыліндры пнеўмагідраўлічныя (алей і азот). Па два цыліндры на пярэдняй і задняй восях. На кожнай восі ўсталяваныя стабілізатары папярочнай устойлівасці.
Шыны — Michelin, пнеўматычныя, бяскамерныя, радыяльныя, з кар'ерным малюнкам пратэктара. Памер — 59/80R63.
Гідраўлічная сістэма[правіць | правіць зыходнік]

Камбінаваная гідраўлічная сістэма выкарыстоўваецца для ўздыму кузава, рулявога кіравання і тармазной сістэмы.
Алейная помпа — аксіяльна-поршневая, пераменнага патоку, з рэгулятарам ціску. Механічны прывад — праз карданны вал ад фланца выхаднога вала цягавага генератара.
Тормазы[правіць | правіць зыходнік]
Тармазная сістэма ўключае ў сябе працоўны, стаяначны, дапаможны тормазы і рэтардар.
Працоўныя тормазы пярэдніх і задніх колаў — падвойныя дыскавыя тормазы з адной тармазной механізм на дыск і аўтаматычнай рэгулявання зазору. Дыскі ўстаноўлены на валах цягавых электрарухавікоў. Гідраўлічны прывад для пярэдніх і задніх колаў.
Стаяначны тормаз — сістэма з двума тармазнымі механізмамі, пастаянна замкнёная на знешні дыскавы тормаз цягавага электрарухавіка.
Запаволенне сістэмы ажыццяўляецца з дапамогай электрадынамічнага тармажэння цягавых рухавікоў у рэжыме з электрычным генератарам, з прымусовым паветраным астуджэннем тармазных рэзістараў.
Тармазныя рэзістары — MMT500 Gridbox.
Спецыяльнае абсталяванне[правіць | правіць зыходнік]
- Перадпускавы падагравальнік;
- Сістэма пажаратушэння з аўтаматычным кіраваннем;
- Аўтаматычная цэнтралізаваная сістэма змазкі;
- Сістэмы кантролю загрузкі і запраўкі палівам;
- Тэлеметрыя сістэмы кіравання напампоўкі шын;
- Дыягнастычная сістэма;
- Сістэма папярэджання набліжэння да высакавольтных ліній;
- Сістэма відэаназірання;
- Абагравальнік і кліматычная ўстаноўка.
Опцыі[правіць | правіць зыходнік]
- Падкладка падлогі кузава;
- Сістэма хуткай запраўкі Wiggins.

Гл. Таксама[правіць | правіць зыходнік]
Зноскі
- ↑ 450-тонный БелАЗ дважды вошел в Книгу рекордов Гиннесса (руск.). abw.by (6 кастрычніка 2015). Праверана 29 студзеня 2022.
- ↑ 450-тонный БелАЗ-75710 приступил к работе в Кузбассе (руск.). abw.by (22 жніўня 2014). Праверана 29 студзеня 2022.
- ↑ а б Подведем итоги: все новинки с маркой БЕЛАЗ за 2021 год (руск.). abw.by (30 снежня 2021). Праверана 8 сакавіка 2023.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Карьерные самосвалы серии 7571 (руск.). Афіцыйны сайт завода БелАЗ // belaz.by. Праверана 29 студзеня 2022.