Беларуская асацыяцыя рэсурсных цэнтраў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Беларуская асацыяцыя рэсурсных цэнтраў (БАРЦ) — беларускі грамадскі аб'яднаўчы цэнтр рэгіянальных рэсурсных цэнтраў, якая існавала ў 19982004 гадах.

БАРЦ была створана ў 1998 годзе на базе рэсурсных цэнтраў у рэгіёнах: гродзенскае грамадскае аб'яднанне «Ратуша», гомельскае абласное грамадскае аб'яднанне «Грамадзянскія ініцыятывы», Агенцтва рэгіянальнага развіцця «Варута» (Баранавічы), брэсцкі цэнтр падтрымкі грамадскіх ініцыятыў «Вежа». Да 2003 года БАРЦ аб'дноўвала каля 60 грамадскіх арганізацый па ўсёй краіне.

У 2001 годзе ёй было першы раз адмоўлена ў дзяржаўнай рэгістрацыі, а ў 2003 годзе — другі. Рэсурсныя цэнтры ў рэгіёнах абкладаліся штрафамі, маёмасць падлягала канфіскацыі. Узмацненне ціску на арганізацыі-члены асацыяцыі прыпадала на перыяд электаральных кампаній, што прывяло да ціску і выцясненне з прававога поля БАРЦ.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Арцёменка, А. (Дэ)кансалідацыя грамадзянскай супольнасці ў Беларусі: зніжэнне патэнцыялу да салідарнага дзеяння, дэпалітызацыя і каштоўнасны разнабой / Алена Арцёменка // ARCHE Пачатак. — 2015. — № 4 (137). — С. 65—66.