Беларуская драматычная студыя

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Беларуская драматычная студыя ў Маскве існавала ў 19211926 гадах, з 1924 года на правах ВНУ. Адкрылася 1 кастрычніка як оперна-драматычная студыя пры Беларускім драматычным тэатры (адкрыты 1 жніўня ў памяшканні былога кінатэатра «Уран», 25 кастрычніка рэарганізавана (тэатр расфарміраваны), фармальна існавала пры БДТ, з 1923 года прызнана як творча самастойная. Мела на мэце падрыхтоўку беларускіх нацыянальных акцёрскіх кадраў. У 1921 годзе створаны яўрэйская секцыя, кіраўнік — Міхаіл Фадзеевіч Рафальскі. Вядучыя педагогі — рэжычёры і педагогі МХАТ-2, у памяшканні якога і займаліся (таксама ў былых кінатэатрах «Уран» і «Арс»). Напачатку студыю ўзначальваў Б.Афонін, педагогі А.Бондараў і М.Успенская. З 1923 года мастацкі кіраўнік В.Смышляеў (з 1922 года вёў практычныя заняткі па майстэрству акцёра), рэжысёры А.Гейрат, В.Громаў і І.Ноўскі, педагогі С.Гіяцынтава і В.Лабанава (сцэнічная мова), Л.Аляксеева (палсядоўніца А.Дункан, сцэнічны рух і рытміка), І.Хольд (дачка рэжысёра Меерхольда, біямеханіка) і інш. Дырэктар студыі з 1923 года А.Ляжневіч. Студыйцы былі падзелены на групы: старэйшую (кіраваў Смышляеў), сярэднюю (Афонін), малодшую (Громаў). У апошнія гады быў арганізаваны рэжысёрскі клас. У 1926 годзе на базе студыі быў створаны БДТ-2.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Тэатральная Беларусь : энцыклапедыя : у 2 т. / рэдкал.: Г.П. Пашкоў [і інш.]. – Мн., 2003. – Т. 2. - С. 108-109.