Беларуская марсельеза
«Беларуская марсельеза» — назва, якой азначалі дзве розныя беларускія патрыятычныя песні.
1. У пач. 20 ст. з’явілася «Адвеку мы спалі», аўтар словаў раней быў невядомым, і лічылася, што песня была пачута ў першы раз у 1906, «сярод рэвалюцыйнага сялянства Слуцкага ўезда Мінскай губерніі»[1]. Варыянт, датаваны 1917 годам, са словамі «...што трэба зладзеяў пабіць», прыпісваўся Уладзіславу Галубку[2]. Пазней было высветлена,[3] што аўтарам словаў быў паэт А. А. Мікульчык. Песню шырока называлі «Беларускай марсельезай»[2] за патрыятычны і рэвалюцыйны пафас словаў, але спявалі яе на іншую мелодыю, чым «La Marseillaise». У 1920-я і, верагодна, пазней, гэтая песня была фактычным гімнам БССР і беларускага нацыянальнага руху за мяжой.
2. У канцы 1980-х — пачатку 1990-х, у беларускім патрыятычным асяродку назвай «беларуская марсельеза» азначалі, час ад часу, верш Багдановіча «Пагоня», спяваны на мелодыю «La Marseillaise»[заўв 1].
Тэкст
[правіць | правіць зыходнік]Вядомыя розныя варыяцыі тэксту «Адвеку мы спалі», у адным з іх першыя звароткі гучаць так:
- Адвеку мы спалі і нас разбудзілі,
- Пазналі, што трэба рабіць,
- Што трэба свабоды, зямлі чалавеку,
- Што трэ’ лепшай долі здабыць
- Бо што ж то за марная доля такая
- Для іншых карысці працуй
- Па нашых абшарах чужынец гуляе
- А ты ў родным краі гаруй
Заўвагі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Звычайна, мелодыя была спрошчаная.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Беларуская Марсельеза // Ф. Турук. Белорусское движение. Очерк истории национального и революционного движения белоруссов. – Москва : Государственное издательство, 1921 ; Мн. : Картографическая фабрика Белгеодезии, 1994.
- ↑ а б Паводле нарысу навейшай беларускай літаратуры Карскага.
- ↑ Беларуская марсельеза: тэкст і яго аўтар Аляксандр Мікульчык на фоне эпохі / А. Каўка // Роднае слова : Штомесячны навуковы i метадычны часопiс. - 2007. - № 9. - С. 81 - 83