Беларуская экалагічная партыя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Беларуская экалагічная партыя
Дата заснавання 16 снежня 1993
Дата роспуску лістапад 1998
Краіна

Беларуская экалагічная партыяпалітычная партыя сацыяльна-экалагічнага кірунку, якая існавала ў Беларусі ў 19931998 гадах. Устаноўчы з'езд партыі прайшоў 16 снежня 1993 года. Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь зарэгістравала партыю 19 красавіка 1994 года. Сустаршынямі партыі былі Міхаіл Фрыдлянд і Аляксей Мікуліч[1].

На парламенцкіх выбарах 1995 года атрымала адзін мандат у Вярхоўным Савеце XIII-га склікання.

У лістападзе 1998 года БЭП самаліквідавалася, яе члены ўвайшлі ў Беларускую экалагічную партыю зялёных.

Мэта[правіць | правіць зыходнік]

Асноўная мэта — стварэнне ў рэспубліцы грамадства, у якім будзе рэальна забяспечана права грамадзян на здароўе, даўгалецце і паўнацэннае жыццё ў сацыяльна і экалагічна здаровым асяроддзі[2][3].

Задачы[правіць | правіць зыходнік]

Галоўнымі задачамі партыя лічыла:[2][3]

  • абарона грамадзянскіх, палітычных, эканамічных, сацыяльных і культурных правоў і свабод грамадзян;
  • фарміраванне ў грамадзян сучаснага экалагічнага светапогляду і эканамічнай культуры;
  • забеспячэнне права грамадзян на атрыманне ад дзяржаўных і грамадскіх органаў поўнай і дакладнай экалагічнай інфармацыі;
  • незалежная экалагічная экспертная ацэнка праектаў, якія ажыццяўляюцца на тэрыторыі рэспублікі, законаў і дзейнасці прадпрыемстваў і арганізацый;
  • распрацоўка праектаў законаў, накіраваных на паляпшэнне эканамічнай сітуацыі ў рэспублікі;
  • забеспячэнне ўкаранення ў эканоміку рэспублікі энерга- і рэсурсазберагальных тэхналогій;
  • стварэнне сістэмы бесперапыннай экалагічнай адукацыі.

Зноскі

  1. Котляров, И. В. Социология политических партий / И. В. Котляров; Национальная академия наук Беларуси, Институт социологии. — Минск: Беларуская навука, 2011. — 386, [2] с.: табл. — С. 281—282. — ISBN 978-985-08-1282-7.
  2. а б Палітычныя партыі Беларусі: Праграмныя дакументы / Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь. — Мінск: АНБ, 1996. — 414 с.
  3. а б Политические партии Беларуси: анализ после парламентских выборов: Аналитический доклад / Белорусский институт информации и прогноза при Администрации Президента Республики Беларусь (Белинформпрогноз). — Мн.: Белинформпрогноз, 1996. — 16 с.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]