Беларускі Віцебскі полк

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Віцебскі беларускі полк
Гады існавання 1918
Тып пяхота
Войны Першая сусветная вайна
Грамадзянская вайна ў Расіі
Камандзіры
Вядомыя камандзіры паручнік Лапа

Віцебскі беларускі полк, або Беларускі полк у Віцебску — аўтаномнае беларускае ўзброенае фарміраванне, створана ў Віцебску ў 1918 годзе.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Сфарміраваўся на аснове дыслакаванай у Віцебску пешай Віленскай дружыны[1] (нейкая з 363-й, 364-й, 378-й і 385-й). Камандаваў дружынай паручнік Лапа, які ў пачатку 1918 года самавольна абвясціў мабілізацыю ў яе беларусаў[2]. Перайменаванае ў беларускі полк падраздзяленне было добра ўзброена вінтоўкамі і кулямётамі, пакінутымі дэмабілізаванымі сібірскімі палкамі былой Рускай імператарскай арміі[2].

Пасля навіны пра разгон у ноч з 31 студзеня на 1 лютага 1918 года (па новым стылі) бальшавікамі ЦБВР у Мінску полк ўдзельнічаў у сутычцы з чырвонагвардзейцамі мясцовага ЧК на плошчы перад Мікалаеўскім саборам у Віцебску, разагнаў іх па вуліцах, на кароткі час улада ў горадзе перайшла ад Савета депутатаў да БВР[3]. БВР планавала паслаць з Віцебска ў Менск дапамогу разагнанай ЦБВР[3]. Аднак, неўзабаве полк быў раззброены Чырвоным Варшаўскім дывізіёнам (Рэвалюцыйным дывізіёнам цяжкай артылерыі імя 1 студзеня), часцю чырвонай гвардыі польскіх бальшавікоў, улада ў Віцебску зноў перайшла да Савета дэпутатаў[4].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]