Перайсці да зместу

Беларускі нацыянальны цэнтр (1945)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Беларускі нацыянальны цэнтр (БНЦ) — арганізацыя беларускай дыяспары ў Германіі, заснаваны 15 жніўня 1945 года ў Рэгенсбургу.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Арганізацыя пазіцыянавала сябе як галоўны прадстаўнік беларусаў на эміграцыі. Прэзідэнт Беларускай Цэнтральнай Рады, якая афіцыйна прыпыніла сваю дзейнасць 23–24 верасня 1945 года, Радаслаў Астроўскі разглядаў БНЦ як пераемніка БЦР, аднак сам узначаліць новую арганізацыю не мог, таму што БНЦ павінен быў выступаць як не звязаная з нямецкімі акупацыйнымі ўладамі структура, каб не выклікаць пытанняў у заходніх саюзнікаў. На чале БНЦ стаў Мікола Абрамчык, які да таго жыў у Парыжы. Цягам некалькіх гадоў з арганізацыі былі выціснутыя амаль усе прыхільнікі Радаслава Астроўскага, а сам ён перайшоў на нелегальнае становішча.

Выціснутыя з БНЦ Іван Касяк, Мікола Шчорс, Юрка Віцьбіч і інш. у супрацьвагу пачалі ствараць уласныя паралельныя арганізацыі ў амерыканскай і брытанскай зонах акупацыі Германіі. Такім чынам, цягам 1945–1947 гадоў Мікола Абрамчык паступова стварыў сабе арганізаванае кола прыхільнікаў. Да арганізацыйнага супрацьстаяння дадаліся моўны і царкоўны аспекты, у выніку чаго з’явіліся дзве мянушкі: «крывічы» (для прыхільнікаў Міколы Абрамчыка) і «зарубежнікі» (для прыхільнікаў Радаслава Астроўскага).

Беларускі нацыянальны цэнтр у вачах заходняй грамадскасці выглядаў адной з шматлікіх арганізацый уцекачоў, што рэпрэзентуюць пэўную грамаду, але не дзяржаву. Таму даволі хутка ў эміграцыйных колах пачаліся размовы пра неабходнасць аднаўлення Рады БНР як менавіта дзяржаўнага беларускага прадстаўніцтва на Захадзе. 29 снежня 1947 года ў Остэргофене, на сходзе, прысвечаным 30-й гадавіне І Усебеларускага з’езду, было афіцыйна абвешчана пра аднаўленне дзейнасці Рады БНР на чале з Міколам Абрамчыкам. У склад адноўленай Рады ўвайшлі 72 члены.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]