Беларусь на зімовых Алімпійскіх гульнях 2018 года была прадстаўлена 33 спартсменамі ў 6 відах спорту. Па распараджэнні прэзідэнта краіны беларускія спартсмены, якія сталі алімпійскімі чэмпіёнамі, атрымаюць 150 тысяч долараў прызавых. За сярэбраны медаль будзе выплачана 75 тысяч, а за бронзавы 50. На цырымоніі адкрыцця Гульняў права несці нацыянальны сцяг было даверана алімпійскай чэмпіёнцы 2014 года фрыстайлістцы Але Цупер.