Беларус у Амерыцы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

«Беларус у Амерыцы» — беларускі часопіс у ЗША. Выдаваўся ў верасні 1948 – сакавіку 1949 гг. у Саут-Рыверы на беларускай мове. Выдавец Я. Ніхаёнак. Змяшчаў хроніку эмігранцкага жыцця, матэрыялы праграмадска-палітычную сітуацыю ў свеце і на Бацькаўшчыне, абвесткі пра пошукі родных і блізкіх. Выйшлі 4 нумары.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларус у Амерыцы // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 1. А — Беліца / БелЭн; Рэдкал.: М. В. Біч (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1993. — 494 с., [8] к.: іл. – С. 346. — ISBN 5-85700-074-2.