Перайсці да зместу

Беласнежка: Помста гномаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Беласнежка: Помста гномаўM:
англ.: Mirror Mirror
Жанр рамантычная камедыя[d] і фэнтэзійны фільм[5][6]
Рэжысёр
Прадзюсар
Сцэнарыст
У галоўных
ролях
Аператар
Кампазітар
Кінакампанія Relativity Media[d]
Працягласць 106 хв.
Бюджэт 85 000 000 $
Зборы 183 018 522 $
Краіна
Мова англійская
Год 15 сакавіка 2012[1], 30 сакавіка 2012[2][3][…] і 5 красавіка 2012[4]
IMDb ID 1667353
Афіцыйны сайт

«Беласнежка: Помста гномаў» (англ.: Mirror Mirror) — фэнтэзійны камедыйны фільм рэжысёра Тарсема Сінгха, вольная экранізацыя казкі братоў Грым. Фільм выйшаў у пракат 30 сакавіка 2012 года.

Фільм пачынаецца з апавядання мачахі Беласнежкі каралевы Клементыяны (Джулія Робертс). Яна расказвае гісторыю, як у адной пары ў далёкім каралеўстве нарадзілася цудоўная дачка. Неўзабаве пасля родаў маці дзяўчынкі памірае, і бацька (Шон Бін), кароль той дзяржавы, сам клапоціцца пра дачку, спрабуючы выгадаваць з яе спадчынніцу трону. Праз восем гадоў Кароль знаходзіць сабе новую жонку — Клементыяну. Неўзабаве пасля вяселля кароль з’яжджае на бітву з нейкімі цёмнымі сіламі і знікае, пакінуўшы дачцэ свой кінжал. Яна шукае бацьку ў лесе, але не знаходзіць.

Праз дзесяць гадоў каралеўства практычна разбурана: краіну скаваў вечны лёд, у палацы балююць багацеі, а ў горадзе гінуць з голаду простыя людзі. Каралева ўзурпавала ўладу, схаваўшы ад усіх, што сапраўдная спадчынніца прастола не яна, а яе падчарыца. Пасталелая Беласнежка (Лілі Колінз) на сваё васемнаццацігоддзе даведваецца ад сваіх сяброў сярод прыслугі пра жахі, якія робяцца па-за сценамі замка і атрымлівае ў падарунак кінжал свайго бацькі. Беласнежку прыгнятае яе жыццё ў палацы: яе не паважаюць, а Каралева ўвесь час зневажае яе. Беласнежка маскіруецца і пакідае палац, каб…

Зноскі

  1. http://nmhh.hu/dokumentum/198182/terjesztett_filmalkotasok_art_filmek_nyilvantartasa.xlsx
  2. а б http://www.imdb.com/title/tt1667353/ Праверана 18 красавіка 2016.
  3. https://www.moviezine.se/movies/spegel-spegel Праверана 18 красавіка 2016.
  4. Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 17 жніўня 2016.
  5. http://www.filmaffinity.com/en/film482785.html Праверана 18 красавіка 2016.
  6. http://www.metacritic.com/movie/mirror-mirror Праверана 18 красавіка 2016.
  7. http://www.adorocinema.com/filmes/filme-185932/ Праверана 18 красавіка 2016.
  8. а б в г д е ё ж з і http://www.imdb.com/title/tt1667353/fullcredits Праверана 18 красавіка 2016.
  9. а б в г д е ё ж з і http://www.cinematografo.it/cinedatabase/film/biancaneve/55040/ Праверана 18 красавіка 2016.